Ученики 3-ей городской школы победили в конкурсе БРСМ

Ученики 3-ей городской школы победили в конкурсе БРСМ

Ведай нашых!

Iх поспех невыпадковы
У верасні мінулага года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю вызвалення Беларусі, стартаваў арганізаваны БРСМ конкурс дзіцячых малюнкаў і сачыненняў «Народжаны ў Беларусі». Вынікі яго былі падведзены толькі нядаўна. З трох пераможцаў ад Брэсцкай вобласці двое вучацца ў СШ №3 г. Жабінка. Гэта пяцікласнік Дзіма Масальскі і дзевяцікласніца Настасся Галёта, якія занялі адпаведна, першае і трэцяе месцы ў конкурсе малюнкаў. Пераможцы былі запрошаны на ўганараванне ў ЦК ГА ”БРСМ” у сталіцу. Акрамя ганаровых грамат, ім былі ўручаны памятныя падарункі.
Паводле слоў кіраўніка школьнага мастацкага гуртка Лідзіі Мікалаеўны Чарота, поспех дзяцей зусім не выпадковы, таму што яны абодва рэгулярна і з задавальненнем займаюцца ў студыі выяўленчага мастацтва. Дзіма ў школьны гурток ходзіць ужо другі год, і педагог адзначае яго выдатнае колераўспрыманне і пачуццё кампазіцыі. Удзельнічае хлопчык у конкурсах ужо не ў першы раз.
Актыўная пазашкольная дзейнасць не перашкаджае Дзіму быць выдатнікам  у вучобе, займацца ў музычнай школе ігрой на гітары, ды яшчэ да ўсяго іншага, пісаць вершы!  Праўду кажуць — той, хто шмат робіць, шмат і паспявае.
Настасся Галёта — таленавіты пейзажыст у школьным гуртку ўжо 4 гады. Дзяўчынка наведвае нядзельную школу і таму ў яе працах рэлігійная тэматыка і народныя звычаі. Яна таксама частая ўдзельніца разнастайных мастацкіх конкурсаў.
— Насця свой далейшы лёс марыць звязаць з творчасцю, — кажа Лідзія Мікалаеўна, — стаць архітэктарам ці дызайнерам. Не сумняваюся, што ў яе ўсё атрымаецца, бо яна вельмі адораная і мэтанакіраваная дзяўчына.
Нядаўна ў СШ №3 г. Жабинка была арганізавана другая персанальная выстава работ Настассі Галёта.
Такія конкурсы, як “Народжаны ў Беларусі” не толькі дапамагаюць раскрыцца таленту маладых, але і спрыяюць выхаванню патрыятызму і агульначалавечых каштоўнасцяў у падрастаючага пакалення.
Вера ДОРОЖЕНКОВА
На здымку: Дзіма Масальскі і Настасся Галёта
Фота І.Жук

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top