Паважаныя жыхары Жабінкаўшчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Сёлета спаўняецца 25 гадоў з дня прыняцця Асноўнага Закона нашай краіны, дэмакратычныя прынцыпы якога з’яўляюцца найважнейшым фактарам захавання ў грамадстве грамадзянскай згоды, міру і стабільнасці.
З’яўляючыся падмуркам дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыя гарантуе надзейную абарону правоў і свабоды грамадзян, спрыяе захаванню атмасферы міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды, умацаванню гістарычных традыцый і духоўных каштоўнасцям беларускага народа.
Наша задача шанаваць і захоўваць закладзеныя ў ёй агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.
Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, поспехаў у працы.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Popularity: 1%

Top