Выпальванне травы прыводзіць да бяды

З улікам вясновага надвор’я адзначаецца рэзкі рост узгаранняў сухой расліннасці ў экасістэмах вобласці. Адпаведна артыкулу 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб раслінным свеце” развядзенне вогнішчаў, спальванне раслінных рэшткаў на тэрыторыях агульнага карыстання ў населеных пунктах, за выключэннем спецыяльна абсталяваных для гэтага месцаў, вызначаных рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, не дапускаюцца, а на астатніх тэрыторыях дапускаюцца з захаваннем патрабаванняў у вобласці аховы навакольнага асяроддзя і правілаў пажарнай бяспекі.
У адпаведнасці з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь.
Згодна з артыкулам 15.58 КоАП Рэспублікі Беларусь за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь.
Сяргей ШЫК, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда