«Неделя бесплатного консультирования»

В рамках проведения мероприятий, посвященных празднованию 25-ления со дня принятия Конституции Республики Беларусь, с 11 по 15 марта 2019 года нотариусами Брестчины проводится неделя бесплатного консультирования граждан по вопросам, связанным с совершением нотариальных действий.
В указанный период все желающие могут обратиться в любую нотариальную контору и нотариальное бюро Брестской области и получить консультацию нотариуса по вопросам, входящим в его компетенцию. Участие в благотворительной акции «Неделя бесплатного консультирования» примут все нотариусы Брестского нотариального округа.
Акция пройдет в Брестской областной нотариальной палате по адресу: город Брест, улица Мицкевича, дом 3, с 14.00 до 16.00 часов. Телефон предварительной записи: 21-25-29.
В рамках акции граждане смогут получить бесплатные консультации опытных специалистов по вопросам, деятельности нотариусов, адвокатов, органов принудительного исполнения, органов регистрирующих акты гражданского состояния, уплаты страховых взносов в фонд социальной защиты населения, а также по иным вопросам, относящимся к сфере юстиции.

Свет віталі, перамогу заваявалі

У Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры моладзевай творчасці адбыўся абласны этап V рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!”. У ім прымалі ўдзел лепшыя творчыя, музычныя, танцавальныя і вакальныя калектывы вобласці. Годна на конкурсе выступілі прадстаўнікі Жабінкаўшчыны. Так, дыпломам І ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі “Фальклорная творчасць” уганараваны фальклорны калектыў Жабінкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі з аграгарадка Хмелева пад кіраўніцтвам Таццяны Грыцук (яны прынялі ўдзел у гала-канцэрце). Дыпломы ІІ ступені атрымалі Надзея Чэчалева (намінацыя “Вакал”, СШ № 2), Вікторыя Кіслая (“Мастацкае слова”, СШ № 2), калектыў “Гарэзы” Жабінкаўскага РЦТДіМ (“Народны сцэнічны танец”).
Дыпломы ІІІ ступені на конкурсе заваявалі тэатр моды пад кіраўніцтвам Ірыны Коваль з калекцыяй “Жабінка квітнеючая” і Кацярына Юзафовіч (намінацыя “Кераміка”).
Дыпломамі фіналістаў агляду-конкурсу “Прывітанне, свет!” узнагароджаны таксама ансамбль “Вообразилия” (кіраўнік Вікторыя Міцковіч), Дар’я Канючка (СШ № 1), Злата Лукашэвіч і Аляксандра Скарына (СШ № 3). Віншуем юных жабінкаўцаў з заслужанымі ўзнагародамі!

Узнагароды за прафесіяналізм і любоў да музыкі

2 сакавіка ансамбль цымбалістаў “Вясёлы настрой” Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Надзея Жываева) прыняў удзел у творчай сустрэчы цымбальных ансамбляў Брэстчыны “Сярэбраны звон цымбалаў”, што ладзілася на базе СШ № 3 Брэста ў рамках школьнага тыдня музыкі. Падчас сустрэчы ў выкананні ансамбляў з горада над Бугам, Астрамечава і Клейнікаў прагучалі класічныя, народныя і фальклорныя творы. Цымбалісты з Жабінкі выканалі п’есы сучасных аўтараў “Вясёлыя падарожнікі”, “Сельскія зоры” і “Плясавая”. Пасля выступлення навучэнцы разам са сваімі педагогамі сустрэліся за круглым сталом і ў цёплай сяброўскай атмасферы пагутарылі за кубачкам гарбаты. За ўдзел у мерапрыемстве наш калектыў і яго кіраўнік былі адзначаны падзякай ад адміністрацыі ўстановы.

***

3 сакавіка ў Івацэвічах адбыўся Міжнародны конкурс вакальна-харавога і фальклорнага мастацтва “Голас душы”. Па яго выніках дыплом І ступені ў намінацыі “Вакальны жанр. Харавыя спевы” ва ўзроставай катэгорыі “група G” заваяваў хор “Натхненне” (кіраўнік Наталія Пакроўская). Дыпломам за высокія дасягненні, майстэрства ў прафесійнай дзейнасці і асабісты ўклад у развіццё музычнага мастацтва ўзнагароджана сама Наталія Вітальеўна. Падзякай за садзейнічанне росту духоўна-маральнай культуры падрастаючага пакалення, стварэнне ўмоў для мастацка-эстэтычнага выхавання дзяцей адзначана дырэктар Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Людміла Калбаска.

Popularity: 1%

Top