Дзеля чысціні горада і раёна

Дзеля чысціні горада і раёна

Жабінкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі інфармуе, што спецыялісты цэнтра штотыднёва праводзяць абследаванне тэрыторыі горада і раёна на адпаведнасць правілам добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.
У сувязі з дачасным сыходам снежнага покрыва і пачаткам вясны ўзмоцнены нагляд за санітарным утрыманнем тэрыторый. Сёлета спецыялісты цэнтра абследавалі 103 аб’екты, парушэнні выяўлены на 71-м з іх. Кіраўнікам арганізацый выдадзена сем рэкамендацый аб іх ухіленні, у выканаўчыя камітэты накіраваны два інфармацыйныя лісты.
Найбольш частыя парушэнні — засмечанасць тэрыторыі, неўпарадкаванае складзіраванне адходаў на ёй, утрыманне кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў і кантэйнерных пляцовак.
У прыватных сектарах неабходна звярнуць увагу на навядзенне парадку на падворках, а таксама ўтрыманне прылеглых тэрыторый і агароджаў домаўладанняў.
Нагадваем, што за парушэнне санітарных правілаў вінаватыя асобы нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Васіль ТАРАСЮК, памочнік урача-гігіеніста Жабінкаўскага райЦГЭ.

Popularity: 1%

Top