“Вясёлая масленіца” блінамі частавала

“Вясёлая масленіца” блінамі частавала

Адразу пасля літургіі ў двары храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы ў нядзелю прайшла дабрачынная акцыя “Вясёлая масленіца”, якую арганізавалі навучэнцы, выкладчыкі нядзельнай школы, бацькі, прыхаджане і сябры моладзевага брацтва ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага.
Сталы “ламіліся” ад смакаты — тортаў, кексаў, пірожных і, канечне, галоўнага атрыбуту масленіцы — бліноў з усялякай начынкай. Усё гэта можна было пакаштаваць, запіваючы гарачым чаем. А ахвяраванні за продаж пачастункаў пойдуць на будаўніцтва храма ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага, што ў райцэнтры.
Тэкст і фота Святланы БЯЛЯК.

Popularity: 1%

Top