У цэнтры ўвагі — правільная пастава

У цэнтры ўвагі — правільная пастава

Алёна НІКАНЧУК.

У рамках рэалізацыі прафі-лактычнага праекта “Правільная пастава — залог здароўя!” у Хмелеўскай сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы з удзелам урачоў, педагогаў і бацькоў.
Загадчых Хмелеўскай амбу-латорыі ўрач агульнай практыкі Таццяна Болдырава правяла агляд навучэнцаў і дала кансультацыі па пытаннях прафілактыкі парушэнняў апорна-рухальнага апарата і паставы.
Урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Уладзімір Лапус выступіў перад педагогамі, навучэнцамі і бацькамі па пытаннях прафілактыкі парушэнняў паставы, зніжэння вастрыні зроку, здаровага ладу жыцця, падбору і правільнага выкарыстання канторкі, вучнёўскай мэблі, арганізацыі месца для заняткаў вучняў у хатніх умовах.
Акрамя таго, асаблівая ўвага была нададзена пытанням захавання навучэнцамі правільнага рэжыму дня і адпачынку, рацыянальнага харчавання, выкарыстання гаджэтаў, асабістай гігіены.
Было праведзена апытанне вучняў, ці чытаюць яны раённую газету “Сельская праўда”. Па яго выніках школьнікам рэкамендавана часцей звяртацца да публікацый у раёнцы, тэматыка якіх разлічана на моладзь і дзіцячую аўдыторыю.

Popularity: 1%

Top