У камандзе разам з татам

У камандзе разам з татам

Святкаванне Дня абаронцаў Айчыны ў школе — гэта добрая нагода для выхавання ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, прыналежнасці да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміравання ў іх гонару за слаўных яе абаронцаў. Гэта свята сапраўдных мужчын — смелых, адважных, надзейных, а таксама хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць на абарону сваёй Бацькаўшчыны.
Напярэдадні яго вучні чацвёртых класаў разам са сваімі педагогамі Людмілай Александровіч, Аленай Буксай, Ірынай Гуськовай арганізавалі ў шосты школьны дзень віншаванне татам і аднакласнікам. Яны падрыхтавалі праграму “Абаронцам Айчыны прысвячаецца…”.
Мерапрыемства пачалося ў святочна ўпрыгожаным паветранымі шарамі фае школы. Прысутных віталі вядучыя. Навучэнцы выканалі песню “Наша армія”, якую гледачы сустрэлі гучнымі апладысментамі. Затым прагучалі кампазіцыі “Татава дачка”, “Мой тата”, “Песня пра тату”. Прыемным сюрпрызам сталі і шматлікія вершы, прысвечаныя бацькам.
Свята прадоўжылася ў спартыўнай зале. Спартландыя “У камандзе разам з татам” праходзіла ў форме гульні і складалася з розных эстафет, дзе кожны мог праявіць хуткасць і спрыт. З вялікім азартам дзеці і дарослыя ўдзельнічалі ў конкурсах “Ва-
джэнне баявой машыны”, “Трапны стралок”, “Патроны на перадавую”, “Выратавальнікі”, “Размініруй поле”. У конкурсе “Асілкі” ўдзельнічалі толькі таты. Ім было прапанавана за 30 секунд падняць гіру як мага больш разоў.
Напрыканцы мерапрыемства камандам уручылі дыпломы ўдзельнікаў. Свята спадабалася ўсім — і дзецям, і дарослым!
Ірына ПАНФІЛА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 1 г. Жабінкі.

Popularity: 1%

Top