Дзеля здароўя жабінкаўцаў

Дзеля здароўя жабінкаўцаў

Алёна НІКАНЧУК.

26 лютага ў рамках прафілактычных праектаў “Здаровае сэрца — залог поспеху!” і “Прадухілі хваробу — выберы жыццё!” на Жабінкаўскім цукровым заводзе прайшла акцыя, падчас якой работнікі прадпрыемства мелі магчымасць змераць свае рост і вагу, артэрыяльны ціск, зрабіць электракардыяграму, атрымаць кансультацыі спецыялістаў, выявіць фактары рызыкі захворванняў, ацаніць стан здароўя. Цукравараў кансультавалі ўрачы Жабінкаўскай ЦРБ: тэрапеўт Наталія Кіслюк, неўролаг Алена Іванцова, афтальмолаг Алена Семянюк, эндакрынолаг Марына Марчук, дэрматавенеролаг Аляксандра Жагальская і валеолаг Ірына Астроўская. Ціск і вагу вымярала фельчар здраўпункта цукровага завода Валянціна Еўтуховіч, кардыяграму рабіла медсястра раённай паліклінікі Ірына Жыгман.
Такія акцыі накіраваны на тое, каб змяніць грамадскае меркаванне, адносіны насельніцтва да прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, захавання правілаў здаровага ладу жыцця.

Popularity: 1%

Top