Шчырае, трапяткое каханне прывяло ў мінулую суботу ў Жабінкаўскі загс закаханых Ігара Кавальчука і Вікторыю Кішкарэнка, каб аб’явіць аб стварэнні новай сям’і. Няхай іх сумеснае жыццё будзе заўсёды напоўнена радасцю, цяплом і вернасцю, шлюб — надзейным і трывалым, і каб у доме маладажонаў звінеў дзіцячы смех, панавалі дабрабыт і ўтульнасць. Жадаем паболей радасных момантаў на сумесным жыццёвым шляху, паразумення, цяпла, узаемапавагі. “Горка” маладым!
Фота Святланы БЯЛЯК.

Popularity: 1%

Top