1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй

1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй

Пры наяўнасці праблемы звяртайцеся да спецыяліста

У апошнія гады праблема ўжывання наркарычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых рэчываў, якія адурманьваюць, стала актуальным для Беларусі. Толькі пад назіраннем наркалагічнай службы ў рэспубліцы знаходзіцца больш за 15 тысяч хворых на наркаманію. З іх каля 20 працэнтаў – асобы 15-20 гадовага ўзросту. Больш рэальная колькасць такіх хворых у нашай краіне каля 70 тысяч чалавек. Дадзеныя статыстыкі сведчаць пра цесную сувязь наркаўжывання з ростам колькасці захворванняў СНІДам, віруснымі гепатытамі, інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам, сухотамі і іншымі сур’ёзнымі захворваннямі.

Наркаманія – гэта рэзка выражаная цяга да аднаго ці некалькіх рэчываў (наркотыкаў) расліннага ці сінтэтычнага паходжання, якія дзейнічаюць пераважна на цэнтральную нервовую сістэму і выклікаюць у малых дозах адчуванне псіхічнага дабрабыту, эйфарыі, а ў параўнальна большых дозах – стан выражанага ап’янення, наркатычнага сну. Гэта стан, які характарызуецца непераадольнай патрэбай у наркотыку, які штурхае на дабыванне яго ўсемагчымымі спосабамі: імкненнем да пастаяннага павелічэння дозы, што прыводзіць да фізічнага і маральнага распаду чалавека.

Асаблівую занепакоенасць выклікае хуткае распаўсюджванне наркаманіі сярод моладзі. Цяга да наркотыкаў узнікае вельмі хутка. Асноўным матывам, які штурхае падлеткаў да наркотыкаў, з’яўляецца цікаўнасць і перайманне, а часам і боязь насмешак і папрокаў “вопытных” знаёмых.

У апошнія гады сярод маладых людзей стала “модным” ужыванне спайсаў. Спайс – гэта курыцельная сумесь, якая апрацавана тым ці іншым наркатычным рэчывам. Ужыванне яго прыводзіць да імгненнага развіцця залежнасці. Пры адна- ці двухразовым ужыванні развіваецца псіхалагічная залежнасць, а праз 2-3 месяцы – фізічная.

Прафілактыкай шкодных звычак патрэбна займацца з ранняга дзяцінства, надаваць больш увагі ў сем’ях, кожны трэці наркаман – вынік адсутнасці ўзаемаразумення, варожа-канфліктны характар адносінаў паміж дзіцём і бацькамі. Часта ў наркамана адзін з бацькоў або абодва злоўжывалі спіртнымі напоямі, не праяўлялі цікавасці да выхавання сына ці дачкі.

Першыя прыкметы таго, што падлетак ужывае наркатычныя рэчывы, праяўляюцца ўжо праз тыдзень пасля пачатку іх прыёма. Пра тое, што згубны механізм запушчаны ў дзеянне, гавораць наступныя змены: падлетак праводзіць больш часу па-за домам, праяўляе празмерную гаварлівасць, павышаную актыўнасць; ён вялы, затарможаны, апатычны, рухі нязграбныя, парывістыя, стаў больш скрытным, часта агрэсіўным, згубіў цікавасць да вучобы, былых заняткаў і сяброў; павялічыў грашовыя расходы ці стаў выцягваць грошы або каштоўныя рэчы з дому; у яго частыя перапады ў настроі; здзяйсняе правапарушэнні; завёў новых падазроных знаёмых ці старыя сябры сталі крыху дзіўнымі; на целе маюцца сінякі, сляды ін’екцый, парэзаў; наяўнасць у яго шпрыцоў, сушанай травы, незразумелых таблетак, парашкоў, маленькіх карцінак, якія нагадваюць маркі.

Існуюць таксама і фізічныя прызнакі, якія паказваюць на тое, што падлетак уцягнуўся да наркотыкаў: звужаныя ці расшыраныя зрэнкі, незалежна ад асвятлення; павольная і невыразная мова; парушэнне каардынацыі рухаў; вельмі бледная скура; дрэнная памяць і дэпрэсіўны стан.

Бацькі павінны быць памочнікамі для дзяцей у складаных сітуацыях, і пры наяўнасці праблемы дапамагчы дзіцяці яе вырашыць. Каб выкараніць яе адразу ж і не даць пусціць карані, патрэбна звяртацца па дапамогу псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў, нарколагаў, у рэабілітацыйныя цэнтры.

У Беларусі ажыццяўляецца кваліфікаваная экстраная псіхалагічная дапамога па “Тэлефоне даверу”, ананімна, кругласутачна. Нумар у горадзе Мінску для дарослых – (80172)290-44-44, для дзяцей і падлеткаў – (80172)46-03-03, у Брэсце – (80162)40-62-26 ці кароткі 170.

Дадатковую інфармацыю аб псіхалагічнай і наркалагічнай дапамозе можна атрымаць таксама ў паліклініцы Жабінкаўскай ЦРБ ва ўрача псіхіятра-нарколага (каб. 38, 39) ці па тэлефонах (801641)2-29-29 або (801641)6-08-11 з 8.00 да 17.00, акрамя выхадных і святочных дзён.

Марыя ВАЙЦЮК, урач псіхіятр-нарколаг Жабінкаўскай ЦРБ.

Popularity: 1%

Top