Сястрычкі-артысткі

Сястрычкі-артысткі

Сафійка і Дашанька Яскічы, бадай, самыя юныя артысткі на Жабінкаўшчыне. Таленавітыя сястрычкі з Хмелева — удзельніцы ўзорнага фальклорнага калектыву “Дараносіца”, якім кіруе Таццяна Грыцук. Яны яшчэ зусім маленькія (6 і 5 гадкоў маюць), аднак паспелі ўжо неаднойчы выступіць на раённай сцэне. Іх можна было пабачыць на святкаванні дня вёскі Сакі — спявалі разам з татам, вадзілі “куст” у аграгарадку Хмелева і “выганялі” зіму ў Агдэмеры. А ў мінулыя выхадныя прымалі ўдзел у адборачным туры абласнога этапу конкурсу “Прывітанне, свет”. Дзяўчаткі спявалі разам з дарослымі артыстамі і паказвалі танцы “Базар” і “Мікіта”.
Сястрычкі вельмі дружныя, любяць пасвавольнічаць і слухаць, як спяваюць тата з мамай. Яны і самі маюць цудоўныя звонкія галасы, прыгожа спяваюць і чытаюць вершы. У дзіцячым садзе № 1,
што ў мікрараёне цукровага завода, які наведваюць дзяўчаткі, юных артыстак уключаюць у святочныя ранішнікі, і яны ніколі не падводзілі. У гэтых таленавітых артыстачак, што шануюць нацыянальнае і фальклорнае, усё яшчэ наперадзе!
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Popularity: 1%

Top