Пра пажары, наркотыкі, ахову працы і жыллё

Пра пажары, наркотыкі, ахову працы і жыллё

Святлана БЯЛЯК.

Адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне Жабінкаўскага райвыканкама, якое вёў кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі. На парадак дня для абмеркавання выносіліся чатыры пытанні. Пра вынікі работы Жабінкаўскага раённага звяна Брэсцкай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у 2018 годзе і задачы на сёлетні паведаміў начальнік Жабінкаўскага РАНС Алег Бутрым. Алег Анатольевіч прывёў лічбы: за мінулы год на тэрыторыі раёна было зарэгістравана 28 пажараў, што на 40 % болей, чым за 2017 год. Рост іх адзначаецца ў Крыўлянскім (4), Хмелеўскім (2), Сцяпанкаўскім (2) сельсаветах і ў Жабінцы на 57 % (11 супраць 7 у 2017 годзе). У агні загінулі чатыры жабінкаўцы. Усяго летась згарэлі 9 будынкаў, 131 тона грубых кармоў, пашкоджана 24 збудаванні. Нанесены ўрон ацэньваецца ў 114 276 рублёў.
Калі аналізаваць прычыны пажараў, то гэта ў асноўным неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і ўстройстваў, кароткае замыканне электраправодкі, удар маланкі, інш.
Летась супрацоўнікі нагляду і прафілактыкі Жабінкаўскага РАНС правялі 194 маніторынгі і праверкі суб’ектаў гаспадарання, па выніках якіх было рэкамендавана выправіць 591 парушэнне.
Асаблівая ўвага надавалася аб’ектам з масавым і начным знахо-
джаннем людзей, установам адукацыі, аховы здароўя, культуры, інтэрнатам і аб’ектам санаторнай зоны. Так, летась з’явілася сістэма супрацьпажарнай аўтаматыкі ў галоўным корпусе райбальніцы, першай і трэцяй гарадскіх школах. Сёлета плануецца адрамантаваць сістэму апавяшчэння ў першай, другой і Ленінскай школах.
За бюджэтныя сродкі ў дамах малазабяспечаных грамадзян устаноўлены 22 аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і сем сігнальна-гукавых устройстваў. За год работнікі Жабінкаўскага РАНС праверылі 2911 домаўладанняў (24 % ад усяго жылога фонду раёна). Пад асаблівай прафілактычнай увагай маленькія дзеці, інваліды, адзінокія і адзінока пражываючыя.
Па другім пытанні “Аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” ад 28 снежня 2014 года № 6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў” выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэй Лагота. Ён паведаміў, што супрацоўнікі РАУС рэгулярна право-дзяць аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы па стабілізацыі наркасітуацыі і арганізацыі работы зацікаўленых ведамстваў і суб’ектаў прафілактыкі. У сувязі з узмацненнем заканадаўства змянілася сітуацыя наркарынку: спажыўцы “дурману” вяртаюцца да яго традыцыйных відаў, такіх, як марыхуана і опій, пры гэтым змяншаецца доля курыльных сумесяў “спайсаў”. За мінулы год выявілі сем наркаспажыўцоў. На ўліку ва ўрача-нарколага райбальніцы стаяць 12 асоб з дыягназам “наркаманія” і “таксікаманія”. За мінулы год было выяўлена восем злачынстваў па лініі незаконнага абароту наркотыкаў: шэсць — за захоўванне марыхуаны, два — за захоўванне і збыт асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў (альфа-ПВП).
— У якасці аднаго з індыкатараў рэзультатыўнасці прынятых мер можна разглядаць колькасць дастаўленых асоб ва ўстановы аховы здароўя пасля перадазіроўкі наркотыкамі і псіхатропнымі рэчывамі. Такіх на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна не было, — падкрэсліў Андрэй Яўгенавіч. — Гэта звязана з прадукцыйнай актыўнасцю супрацоўнікаў РАУС па выяўленні такога віду злачынстваў. Летась не ўзбуджаліся таксама крымінальныя справы ў адносінах да непаўнагадовых.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Любоў Селівонік агучыла вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2018 годзе. Аб уключэнні жылых памяшканняў у склад дзяржаўнага жыллёвага фонду камерцыйнага выкарыстання далажыў намеснік старшыні райвыканкама Максім Антанюк.

Popularity: 1%

Top