“Бронза” на “Лыжні-2019”

“Бронза” на “Лыжні-2019”

Святлана БЯЛЯК.

У гарадскім пасёлку Мір Баранавіцкага раёна ў пятніцу ладзіліся ІІІ абласныя спаборніцтвы па лыжных гонках “Лыжня-2019” сярод падраздзяленняў УП “Брэстаблгаз”. Сярод 21 каманды былі і прадстаўнікі нашага раёна — супрацоўнікі Жабінкаўскага раёна газазабеспячэння. І хаця жабінкаўцы занялі ў агульнакамандным заліку 14 месца, святкавалі перамогу і везлі дадому бронзавы медаль. Яго заваявала прыбіральшчыца службовых памяшканняў Аксана Парукава, якая ўсяго за 7 хвілін 15 секунд адстралялася (па мішэнях) і пераадолела “жаночую” дыстанцыю ў адзін кіламетр.
На здымку: пераможца Аксана ПАРУКАВА.

Popularity: 1%

Top