У лепшай чацвёрцы на “Брэсцкай лыжні”

Святлана КІСЛАЯ.

У мінулую суботу побач з Вяслярным каналам у Брэсце адбылася зімняя спартакіяда “Брэсцкая лыжня — 2019”. У ёй прынялі ўдзел жыхары рэгіёнаў вобласці, а таксама прадстаўнікі выканаўчай улады, сілавых структур, прадпрыемстваў і арганізацый.
Звяртаючыся перад стартам да ўдзельнікаў спаборніцтваў, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс падкрэсліў:
— У такіх мерапрыемствах не трэба забываць вядомы алімпійскі прынцып: “Галоўнае — не перамога, а ўдзел”. Нам, кіраўнікам, варта асабіста паказваць прыклад заняткаў спортам — у тым ліку і лыжным. І, калі выпала такая магчымасць, значыць, будзем яе выкарыстоўваць.
Амаль увесь студзень ляжыць снег. Сёння на Брэстчыне створаны ўсе ўмовы для заняткаў зімовымі відамі спорту, заліваюцца каткі, пракладваюцца лыжныя трасы. Кожны вучань павінен хаця б некалькі разоў у год станавіцца на лыжы — тым болей, і надвор’е спрыяе.
Удзельнікам “Брэсцкай лыжні — 2019” прапаноўвалася малая дыстанцыя: 1200 метраў — для мужчын і 1000 — для жанчын. Як адзначалі многія бегуны, зручная траса за кошт падсыпанага штучнага снегу дазваляла рухацца як каньковай, так і класічнай хадою.
Каманду Жабінкаўшчыны прадстаўлялі кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі, начальнік аддзела па адукацыі Галіна Бурко, старшыні Ленінскага і Крыўлянскага сельвыканкамаў Мікалай Лугаўскі і Анатоль Марчук, спецыяліст райвыканкама Валерый Ігнатчык і дырэктар СК “Бадзёрасць” Вячаслаў Каўганка. Ва ўпартай барацьбе наша каманда заняла 4-е месца (у мінулым го-
дзе 3-е) з 19 эстафетных каманд. Варта адзначыць, што прадстаўнікі Жабінкаўшчыны цэлы тыдзень трэніраваліся і прызвычайваліся да ўмоў лыжнай трасы. У выніку перамога дасталася камандзе Брэсцкага аблвыканкама, другое месца — прадстаўнікам Баранавіцкага і трэцяе — Ганцавіцкага райвыканкамаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда