За навагодняе афармленне — прэмія

За навагодняе афармленне — прэмія

Святлана БЯЛЯК.
Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і тэрыторый ля іх. Заяўкі даслалі 15 прэтэндэнтаў на перамогу. Самымі актыўнымі, як і меркавалася, сталі творчыя і няўрымслівыя гаспадары аднакватэрных дамоў.
Хто ж у ліку шчасліўчыкаў? У намінацыі “Лепшая арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік па навагоднім афармленні” першае, другое і трэцяе прызавыя месцы заваявалі Жабінкаўская раённая кінавідэасетка, гарадскі Дом культуры і Жабінкаўская архітэктура адпаведна.
У намінацыі “Лепшая прыдамовая тэрыторыя аднакватэрных жылых дамоў” найбольш балаў набраў Станіслаў Лойкуц (вул. Стараздзітаўская, д.6), на другім месцы Аляксандр Кузнец (вул. Цяністая, д. 24), на трэцім — Ірына Петухова (вул. Вішнёвая, д. 35).
Пераможцы атрымаюць дыпломы і грашовыя прэміі — ад 5 да 10 базавых велічынь.

bsh

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top