Уладзімір Фёдаравіч Кірылюк назначаны на пасаду пракурора Жабінкаўскага раёна

Уладзімір Фёдаравіч Кірылюк назначаны на пасаду пракурора Жабінкаўскага раёна

Уладзімір Фёдаравіч Кірылюк нарадзіўся 2 чэрвеня 1960 года ў вёсцы Маціевічы нашага раёна ў сялянскай сям’і. У 1977 годзе, пасля заканчэння СШ №1 г.Жабінка, Уладзімір Фёдаравіч уладкаваўся слесарам (затым быў, як бацька, шафёрам) у родным калгасе імя Куйбышава. Затым была служба ва Узброеных Сілах, СССР, вучоба ў Харкаўскім юрыдычным інстытуце імя Ф.Э.Дзяржынскага.
У 1986 годзе пасля заканчэння яго быў размеркаваны следчым пракуратуры Жабінкаўскага раёна. Паміж 1993 і 2007 гадамі быў пракурорам раёна. На працягу амаль пяці гадоў працаваў старшым памочнікам пракурора Брэсцкай вобласці нагляду за аператыўна-вышуковай дзейнасцю.
З 6 лютага 2012 года У.Ф.Кірылюк зноў назначаны на пасаду пракурора Жабінкаўскага раёна.
Жанаты. Жонка — Тамара Васільеўна працуе старшым інспектарам групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці аддзела ўнутраных спраў Жабінкаўскага райвыканкама. Сыны Аляксандр і Мікалай працу сумяшчаюць з вучобай.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top