Жабінкаўскі ліцэй вітаў паэтаў

Жабінкаўскі ліцэй вітаў паэтаў

Сярод нашых пісьменнікаў многа тых, хто ахвотна сустракаецца з чытачамі. Яны ўплываюць на іх не толькі праз свае творы, але і такой карыснай грамадскай дзейнасцю. Пісьменнікі, разумеючы праблемы роднай мовы, пашыраюць аўдыторыю аматараў чытаюць па-беларуску, садзейнічаюць таму, каб у жыцці нашых людзей прысутнічала айчынная кніга.
Цікавыя і цёплая паэтычная сустрэча адбылася нядаўна ў гарадскім ліцэі. Да нас прыйшлі Алесь Каско, якому 10 снежня мінулага года споўнілася 60, яго зямляк (абодва родам з в.Чудзін Ганцавіцкага раёна) Яўген Сергіеня, які зараз жыве і працуе ў Гомелі, і Алесь Паплаўскі з Брэста. Сустрэчу адкрыў А.Каско, лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій, аўтар дзясятка паэтычных зборнікаў, дзвюх кніжак для дзяцей. Зусім нядаўна выйшлі яго новыя кнігі “Нічога больш” (2011) і “Прыадхінуты небасхіл” (2012). Іх прэзентацыя акурат і адбылася ў ліцэі. Аўтар паведаў пра свой жыццёвы і творчы шлях, аб працы над новымі кнігамі, пазнаёміў з вершамі і перакладамі, змешчанымі ў іх. Алесь Паплаўскі, паэт-бард, выканаў пад гітару песню на адзін з вершаў А.Каско, затым чытаў і спяваў уласныя творы.
Цікавасць да сябе як да асобы выклікаў Яўген Сергіеня. У 2011 годзе выдавецтва “Брэсцкая друкарня” выпусціла яго кніжку вершаў “Неба прамаўляе”. Аўтар — епіскап евангелісцкай царквы, магістр багаслоўя. Таму не дзіўна, што духоўнасць і міласэрнасць — галоўны матыў і найпершая адметнасць ягоных твораў. Ліцэісты мелі магчымасць набыць кнігі А.Каско і Я.Сергіені. Пакуль пэты-землякі раздавалі аўтографы, А.Паплаўскі даў невялічкі песенны канцэрт.
Закончыць нататку пра сустрэчу хочацца шчырай удзячнасцю гасцям як за іх творчасць, так і за асветніцкую дзейнасць, якую яны актыўна і не без поспеху ажыццяўляюць.
Алена КАЛАЙДЗЕНКА, дзесяцікласніца ліцэя г.Жабінка.

На здымках: у час сустрэчы з творцамі.

Фота Алены Цаль.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top