Лісяня Лесік – сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў

Лісяня Лесік – сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў

Як вядома, яны пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Гэта права Беларусь атрымала ў 2016 годзе на пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У гульнях прымуць удзел прыкладна 4 тысячы атлетаў, якія разыграюць 200 камплектаў медалёў у 15 відах спорту.

Талісманам прэстыжных спаборніцтваў стала лісяня Лесік. На працягу некалькіх месяцаў камісія вызначала пераможцу больш чым з 2 тысяч прапанаваных работ, аўтары якіх – аматары і прафесійныя мастакі.

Талісман Еўрапейскіх гульняў такі ж важны сімвал, як і лагатып, якім абрана “папараць-кветка” – легендарная кветка выканання жаданняў.

Намеснік дырэктара фонду “Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года” Анатоль Котаў расказаў пра легенду, звязаную з Лесікам. У аснове яе казка пра Маленькага прынца Антуана дэ Сэнт-Экзюперы.

“Прынц паляцеў да сваёй ружы, а лісяня засталося. Лесік вельмі доўга хадзіў і думаў, таму што ў яго не засталося сяброў. І вось ён пачуў, што ў Беларусі ёсць чароўная кветка, якая выконвае жаданні. І ён адпраўляецца да нас знайсці папараць-кветку, якая прынясе яму сяброў з 50 краін Еўропы, з усяго свету, аб’яднае тут усіх, і мы ўсе будзем атрымліваць асалоду ад свята, паразумення і сяброўства”, – падзяліўся легендай Котаў.

Нагадаем, што продаж білетаў на ІІ Еўрапейскія гульні пачаўся з 1 снежня.

 

Popularity: 1%

Top