“Ёлачка, гары!”

“Ёлачка, гары!”

Крысціна СЕМЯНЮК. Фота аўтара.

У апошні тыдзень снежня ў Жабінкаўскім гарадскім Доме культуры прайшлі дабрачынныя ранішнікі для дзяцей са шматдзетных, няпоўных сем’яў, тых, што засталіся без апекі бацькоў, сірот і інвалідаў. Ганаровым госцем на святах стаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі.
Кіраўнік раёна павіншаваў юных жабінкаўцаў з Новым годам і Калядамі і адзначыў, што гэтая зімовая пара — час здзяйснення жаданняў, а таму ўсе мары дзяцей абавязкова спраўдзяцца.
Па традыцыі работнікі Дома культуры падрыхтавалі для гасцей навагоднюю казку. Вядома ж, дабро ў чарговы раз перамагло зло: Дзед Мароз і Снягурачка з дапамогай сяброў перавыхавалі хітрых Кашчэя Бессмяротнага і Ведзьму і выратавалі свята. Таму ў навагоднюю ноч усе дзеці атрымалі свае падарункі!
Без сюрпрызаў не засталіся і ўдзельнікі дабрачыннага ранішніка. Пасля карагодаў і гульняў яны атрымалі салодкія падарункі, якія прадаставілі Жабінкаўскі райвыканкам, Беларускі фонд міру і група кампаній “Gefest”.

Popularity: 1%

Top