“Горад пад аховай”

“Горад пад аховай”

Напрыканцы снежня на Жабінкаўшчыне прайшла агітацыйна-прафілактычная акцыя “Горад пад аховай”. Падчас мерапрыемстваў прымаліся меры па замацаванні і абсталяванні сістэмамі ахоўнай і трывожнай сігналізацыі складоў захоўвання ядахімікатаў сельгаспрадпрыемстваў, аб’ектаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, навучальных устаноў, неахоўваемых аб’ектаў і жылых дамоў грамадзян. Таксама вяліся размовы з жыхарамі аб асабістай і маёмаснай бяспецы, бо вельмі часта ахвярамі кватэрных крадзяжоў становяцца даверлівыя і няўважлівыя пажылыя людзі.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

Popularity: 1%

Top