Падпісана новае Генеральнае пагадненне

Падпісана новае Генеральнае пагадненне

Анатоль РОСТАЎ.

ПАВОДЛЕ ІНФАРМАЦЫІ, прадастаўленай старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Нінай Калыбскай, 19 снежня ў Мінску падпісана Генеральнае пагадненне паміж урадам краіны, рэспубліканскім аб’яднаннем наймальнікаў і прафесійнымі саюзамі. Дакумент будзе дзейнічаць на працягу 2019-2024 гадоў і дапоўнены новымі гарантыямі для працоўных. У тым ліку пашыраны пералік гарантый, рэкамендаваных для ўключэння ў калектыўныя дагаворы. Гэта нормы аб стымуляванні павышэння кваліфікацыі і навучання работнікаў, развіцця інстытута настаўніцтва, а таксама аб абароне правоў працаўнікоў пры іх звальненні ў выпадку рэарганізацыі прадпрыемства.
— Прыгадаем, — заўважыла Ніна Уладзіміраўна, — нормы, закладзеныя ў Генеральнае пагадненне, як правіла, улічваюцца пры стварэнні тарыфных ды рэгіянальных пагадненняў, калектыўных дагавораў. Акрамя таго, зыходзячы са спецыфікі і асаблівасцяў галіны і рэгіёна, прапісваюцца дадатковыя гарантыі для работнікаў.

Popularity: 1%