Са святам Нараджэння Хрыстова!

Са святам Нараджэння Хрыстова!

Паважаныя праваслаўныя хрысціяне!
Прыміце сардэчныя віншаванні
са светлым святам Нараджэння Хрыстова.

Для кожнага хрысціяніна Раство з’яўляецца святам адзінства і абнаўлення, часам чакання цуду, напоўненым імкненнем да здабыцця душэўнай раўнавагі, згоды і міру. Гэтае вялікае свята збірае разам родных і блізкіх людзей, дае нам магчымасць сагрэць адзін аднаго душэўнай цеплынёй, адкрыць сваё сэрца для высокіх хрысціянскіх ідэалаў. Жыватворнае святло калядных дзён прыносіць нам упэўненасць, што ўсе цяжкасці могуць быць пераадолены сілай веры, любові і добрымі справамі.
Жадаем усім праваслаўным хрысціянам і жыхарам раёна моцнага здароўя, святочнага настрою, шчасця і поспехаў у новым годзе.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Popularity: 1%