З надыходзячым Новым годам!

З надыходзячым Новым годам!

Паважаныя жабінкаўцы!

Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Раством Хрыстовым!
У гэтыя асаблівыя дні, напоўненыя прыемнымі клопатамі і прадчуваннем цуда, у кожным доме пануе атмасфера свята, гучаць пажаданні шчасця і дабрабыту, будуюцца планы на будучыню. У адыходзячым годзе многае з таго, што было запланавана, выканана. Мы стваралі бяспечныя і камфортныя ўмовы пражывання, будавалі жыллё і сучасныя дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, развівалі дарожна-транспартную інфраструктуру, укаранялі новыя праекты. Вялікая ўвага была накіравана на мадэрнізацыю медыцынскіх і навучальных устаноў, на падтрымку сацыяльнай сферы.
Сёння мы хочам сказаць дзякуй усім жабінкаўцам за падтрымку і разуменне, актыўны ўдзел у жыцці горада і раёна. Наперадзе ў нас новыя справы і новыя планы. І толькі разам мы зможам зрабіць так, каб яны рэалізаваліся, надзеі спраўдзіліся, а наша жыццё стала лепшым.
Жадаем, каб новы Год малой радзімы стаў годам новых магчымасцяў і дасягненняў, напоўніўся яркімі падзеямі і добрымі справамі. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Паважаныя жыхары Жабінкаўскага раёна!
Сардэчна віншую вас з надыходзячым
Новым 2019 годам і Раством Хрыстовым!

Гэтыя цудоўныя святы былі і застаюцца сімваламі дабра і дабрабыту, надзеі на светлую будучыню.
Ад усёй душы жадаю вам, каб усё задуманае здзейснілася, а вашы самыя смелыя мары набылі рэальныя абрысы.
Няхай надыходзячы год будзе для вас шчодрым на поспехі ў дасягненні пастаўленых мэтаў і здзяйсненняў, прынясе дабрабыт, творчае натхненне і поспех ва ўсіх вашых добрых пачынаннях на карысць нашай Беларусі, падорыць вам моцнае здароўе і шчасце ў асабістым жыцці.
Няхай светлыя калядныя святы стануць для вас крыніцай выдатнага настрою і невычэрпнага зараду бадзёрасці. А разам з імі ў ваш дом упэўнена ўвойдуць мір, згода і дабро.
Жанна Стаціўка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Popularity: 1%

Top