Падлетку за рулём не месца!

Падлетку за рулём не месца!

На адным з апошніх пасяджэнняў камісіі па справах непаўнагадовых Жабінкаўскага райвыканкама яе старшыня Ала Ануфрыюк звярнула ўвагу на праблему падлеткаў, якія парушаюць закон, кіруючы аўтамабілем. Больш за тое, нярэдка малалетнія кіроўцы аказваюцца ў стане алкагольнага ап’янення! Каб не дапусціць няшчасных выпадкаў, Ала Сцяпанаўна даручыла актывізаваць прафілактычную работу па бяспецы дарожнага руху сярод школьнікаў.
У выніку ў рамках акцыі “Карысныя канікулы” Маціевіцкую, Якаўчыцкую і Крыўлянскую школы наведалі спецыялісты раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Лідзія Лінік і Ганна Шэйда, а таксама часова выконваючы абавязкі начальніка АДАІ Жабінкаўскага РАУС Сяргей Пятручык. Супрацоўнік міліцыі нагадаў падлеткам асноўныя правілы дарожнага руху і расказаў некалькі гісторый з практыкі, якія наглядна паказваюць, да чаго прыводзіць бестурботнасць на дарогах. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы і задавалі пытанні, да абмеркавання далучыліся і настаўнікі.
Тэкст і фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Popularity: 1%

Top