Паўвека дораць цяпло і ўтульнасць

Святлана КІСЛАЯ.
Фота аўтара.

Пад заслону адыходзячага года свой паўвекавы юбілей адзначыў торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі”. З гэтай нагоды ў мінулую пятніцу ў Доме культуры аграгарадка Ленінскі сабраліся людзі, якія сваёй шчырай, стараннай працай стваралі летапіс прадпрыемства, на працягу многіх гадоў клапаціліся, каб у дамах было цёпла і ўтульна.
З прывітальным словам да рупліўцаў і гасцей юбілейнай сустрэчы на сцэну падняўся кіраўнік прадпрыемства Міхаіл Кляўзо. Ён узгадаў, што акурат пяць дзесяцігоддзяў таму, 31 снежня 1968 года, загадам Міністэрства тарфяной прамысловасці быў уведзены ў строй торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі”, і ўвесь гэты час, не ведаючы стомы, яго калектыў працуе на карысць людзям.
Дзякуючы будаўніцтву завода побач “вырас” прыгожы і ўтульны пасёлак Ленінскі, які сёння называецца аграгарадком. Ён мае багатую інфраструктуру: жылыя шматкватэрныя дамы, школу, дзіцячы сад, амбулаторыю, магазін, сталовую.
За сваю гісторыю завод перажыў некалькі маштабных рэканструкцый, пераводзіўся з газу на торф і наадварот. На Жабінкаўшчыне ўжо не засталося плошчаў, на якіх можна было б весці здабычу торфу, аднак запасы яго ёсць у суседніх раёнах — каля мільёна тон. Гэта дазволіць калектыву паспяхова канкурыраваць на паліўным рынку і выпускаць брыкеты, што дораць цяпло, яшчэ мінімум 15-18 гадоў.
Міхаіл Мікалаевіч узгадаў прозвішчы рупліўцаў, якія значную частку свайго жыцця прысвяцілі роднаму прадпрыемству. Гэта ветэраны працы Мікалай Аляксеевіч Мекец, Віктар Пятровіч Кузь-міч, Марыя Васільеўна Юшкова. Шмат гадоў адпрацавалі на торфабрыкетным заводзе і Валянціна Міхайлаўна Блашук, На-
дзея Андрэеўна Мігель, На-дзея Віктараўна Страйчук, Сяргей Міхайлавіч Таптала, Віталь Міхайлавіч Прудзялюк, Мікалай Рыгоравіч Адамчук, Сяргей Пятровіч Мацвяюк, Галіна Мікалаеўна Краўцова, Ларыса Юр’еўна Гілеціч, Таццяна Паўлаўна Фядэнка, Анатоль Іванавіч Раўноў, Яўген Міхайлавіч Мініч, Уладзімір Леанідавіч Шыманскі, Міхаіл Вітальевіч Маш’янаў і многія іншыя. Ганарыцца прадпрыемства і працоўнай дынастыяй Масейкаў. Яна пачалася з Франца Казіміравіча, затым на завод прыйшоў яго сын Віктар, а зараз тут працуе ўнук Ігар.
Лепшым працаўнікам прадпрыемства з нагоды юбілею ўручылі заслужаныя ўзнагароды. З гэтай прыемнай місіяй са словамі віншаванняў узнімаліся на сцэну начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Ларыса Сняжко і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская.
Трымалі слова і іншыя шаноўныя госці: намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белпалівагаз” Валерый Кавалёў, дырэктар ААТ «Торфабрыкетны завод “Ляхавіцкі”» Уладзімір Гунько і кіраўнік ААТ “Рагазнянскі” Аляксандр Семянюк.
Падчас урачыстасці працаўнікам і гасцям дарылі свае музычныя і танцавальныя падарункі ўзорны ансамбль “Каруначкі”, міні-тэатр песні і гумару “Спявай, душа”, салісты Ірына Шчэрбіна, Аксана Пракошына, Лілія Дашкевіч, Валерый Няменьшы, Наталля Сяргеева, юныя вакалісты Варвара Ганчар і Арсеній Міхалькевіч.
…Што хочацца пажадаць заводу? І далей крочыць у нагу з часам, прыносіць цяпло ды ўтульнасць у дамы лю-дзей, і каб прадпрыемства абавязкова сустрэла свой 100-гадовы юбілей!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда