Будуць правераны паўтысячы суб’ектаў

Будуць правераны паўтысячы суб’ектаў

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю размешчаны план выбарачных праверак у Брэсцкай вобласці на першае паўгоддзе 2019 года.
У план выбарачных праверак Брэстчыны ўключана 495 суб’ектаў з высокай ступенню рызыкі. 73 з іх будуць правярацца з удзелам некалькіх кантралюючых (наглядных) органаў.
У адборы суб’ектаў для ўключэння ў план выбарачных праверак на першае паўгоддзе наступнага года прынялі ўдзел 15 дзяржаўных органаў. Адбор праводзіўся на падставе крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі, якія вызначаюцца кожным кантралюючым (наглядным) органам у адпаведнасці з методыкай фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 22 студзеня 2018 года № 43. Інфармацыя аб зацверджаных крытэрыях ацэнкі ступені рызыкі размешчана на афіцыйных сайтах кантралюючых (наглядных) органаў.
Дарэчы, колькасць суб’ектаў, уключаных у план выбарачных праверак, зменшылася на 78,4 % у параўнанні з першым паўгоддзем 2017 года, калі планава былі правераны 2295 суб’ектаў, з іх у адносінах да 482 былі праведзены сумесныя праверкі.
Дадаванне ў сфарміраваныя планы выбарачных праверак новых суб’ектаў гаспадарання, а таксама кантралюючага (нагляднага) органа ў якасці сувыканаўцы па праверцы не дапускаецца. Унясенне зменаў у план магчыма толькі ў выпадку выключэння праверкі або кантралюючага (нагляднага) органа са складу выканаўцаў праверкі, а таксама пры змене месяца пачатку яе правядзення.
Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці.

Popularity: 1%

Top