Дружная сямейка “хру”

Дружная сямейка “хру”

Кожны год у Крыўлянскай сярэдняй школе праходзіць выстава навагодніх вырабаў. Хутка будуць вызначаны пераможцы 2018-га. А пакуль вучні, настаўнікі і госці школы могуць любавацца неверагоднымі hand-made упрыгажэннямі.
Кампазіцыя “Сямейка 11 класа” асабліва прыцягвае ўвагу. На ёй пяць чароўных свінак акружылі свайго старэйшага сабрата — сур’ёзнага мега-свіна ў акулярах. Аказалася, што мяккія цацкі самастойна сшыла адзінаццацікласніца Дар’я Савашэвіч. І гэта не проста навагодняе ўпрыгажэнне! Свін у акулярах сімвалізуе класнага кіраўніка Валерыя Караля, а вакол размясціліся ўсе пяць яго падапечных: тры свінкі-дзяўчынкі і два свіны-хлопцы.
Складаная місія чакае журы. Як выбраць лепшую кампазіцыю з усёй разнастайнасці святочных ялінак, свінак, казачных домікаў і чароўных снегавічкоў?!
Тэкст і фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top