Назначэнні ў Жабінкаўскім райвыканкаме

Назначэнні ў Жабінкаўскім райвыканкаме

Сяргей Леанідавіч Стасевіч нарадзіўся 14 ліпеня 1979 года ў вёсцы Малеч Бярозаўскага раёна. У 1996 годзе закончыў мясцовую сярэднюю школу і паступіў у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Закончыў яго і па размеркаванні ў 2001 годзе вярнуўся на сваю малую радзіму. Працаваў аграномам-аграхімікам, старшым аграномам СВК “Аграфірма Малеч”. З 2006 года С.Л.Стасевіч працуе на розных пасадах у камітэце сельскай гаспадаркі і харчавання Брэсцкага аблвыканкама: галоўны спецыяліст радыелагічнага кантролю, галоўны спецыяліст сектара вытворчасці тэхнічных культур, галоўны дзяржаўны абласны інспектар у закупках, наглядзе і кантролі за якасцю прадуктовай сыравіны і харчовых прадуктаў. З 2010г. да 2012г. — памочнік намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама. 6 лютага 2012г. назначаны намеснікам старшыні Жабінкаўскага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
Жанаты. Жонка — Ірына Віктараўна, электрамеханік Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі. Сын — Аляксандр, вучань 5 класа.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top