В джазе только дети

В джазе только дети

У джазе толькі дзеці
Амаль гадзіну гучалі п’есы джазавага характару на сцэне дзіцячай школы мастацтваў. А выконвалі іх вучні гэтай жа ўстановы. Выконвалі з надзеяй перамагчы ў конкурсе, які ладзіла духавое аддзяленне школы. Дзеці самых розных узростаў з дапамогаю канцэртмайстраў раскрывалі свае здольнасці на трубе, саксафоне, вальторне і іншых інструментах.
З чатырнаццаці ўдзельнікаў журы вызначыла самых лепшых выканаўцаў. У малодшай групе першае месца заняў саксафаніст Міша Панфіла, які займаецца ў педагога Святаслава Мікалаевіча Неліповіча, а ў старэйшай — Насця Януш, якую вучыць іграць на саксафоне педагог Аляксандр Сцяпанавіч Леванюк. Другое і трэцяе месцы ў малодшай групе падзялілі Антон Мельнічэнка і Жэня Грэцкі, у старэйшай — Алеся Сіманоўская і Дзіма Крыцкі.
Усе пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі дзіцячай школы мастацтваў.
А.ГАНЧУК.
На здымках: пераможцы конкурсу Насця Януш,  Міша Панфіла .
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top