Трашчыць, дзе тонка

Трашчыць, дзе тонка

На рэках і азёрах з’явіўся першы лёд. Аматары зімовага спорту рыхтуюць канькі, а аматары рыбнай лоўлі — разнастайныя снасці для надыходзячага перыяду. Самыя нецярплівыя выбіраюцца на нетрывалы лёд, падвяргаючы небяспецы сваё жыццё і здароўе.
Каб не апынуцца ў бядзе, варта выконваць нескладаныя правілы:
— памятаць пра тое, што адносна бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7 см. Ён зялёнага або блакітна-зялёнага колеру, а вось брудны, бура-шэры лёд звычайна ўжо падталы. Калі тэмпература ў 0 °С
захоўваецца на працягу трох дзён, трываласць лёду зніжаецца на 25 %;
— нетрывалы лёд каля вусця рэк і прытокаў, паблізу крыніц і сцёкавых вод, а таксама дрэў, кустоў і чароту;
— нельга правяраць трываласць лёду, скачучы на ​​ім або стукаючы аб яго нагой;
— на зімовую рыбалку неабходна браць з сабой хаця б мінімальны набор выратавальных сродкаў: вяроўку, палку ці дошку, выратавальную камізэльку, “кошкі”.
Што рабіць, калі вы праваліліся і апынуліся ў халоднай вадзе?
— Не панікуйце, не рабіце рэзкіх рухаў, дыхайце як мага глыбей і больш павольна;
— раскіньце рукі ў бакі і паспрабуйце зачапіцца за край лёду, надаўшы целу гарызантальнае становішча па накірунку плыні;
— паспрабуйце асцярожна налегчы грудзьмі на край лёду і закінуць адну, а потым і другую нагу на лёд;
— выбраўшыся з палонкі, адкочвайцеся, а пасля паўзіце ў той бок, адкуль прыйшлі, бо там лёд ужо правераны на трываласць.
Вялікая просьба да бацькоў не адпускаць дзяцей на лёд (рыбалку, катанне на лыжах і каньках) без нагляду, тлумачыць, як гэта небяспечна.
Выкананне элементарных мер асцярожнасці на лёдзе выратуе ад бяды!
Аляксандр БАТУЛЯ, старшы інжынер Жабінкаўскага РАНС.

Popularity: 1%

Top