Каб святкаванне не прывяло да ўзгарання

Каб святкаванне не прывяло да ўзгарання

3 снежня на Жабінкаўшчыне стартавала рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год!”, закліканая нагадаць пра правілы бяспекі, папярэдзіць пажары і няшчасныя выпадкі з-за выкарыстання піратэхнічных вырабаў. Ініцыятыва пройдзе ў некалькі этапаў, падчас якіх супрацоўнікі РАНС арганізуюць цікавыя тэматычныя сустрэчы і мерапрыемствы. Іх удзельнікаў чакаюць інтэрактыўныя гутаркі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, конкурсы і віктарыны, навучальныя фільмы і відэаролікі. Асаблівая ўвага будзе надавацца правілам выкарыстання піратэхнікі, а таксама паводзінам на вадаёмах зімой. Акцыя прадоўжыцца да 28 снежня. Няхай зімовыя святы дораць толькі радасць!
Дар’я НІКАНЧУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top