“Адной планеты дзеці”

“Адной планеты дзеці”

Разные дети живут на планете:
Белые, жёлтые, чёрные дети.
Кто-то весёлый, кто-то с грустинкой,
А кто-то с блестящей в ресницах слезинкой.
Но есть среди этих особые дети,
Которых при встрече нельзя не заметить…

Анатоль БЕНЗЯРУК. Фота Святланы БЯЛЯК.

3 снежня чацвёрты год запар у раёне на сцэне гарадскога Дома культуры ладзіўся інклюзіўны фестываль “Адной планеты дзеці”, у якім паўдзельнічалі і юныя жабінкаўцы з абмежаванымі магчымасцямі. Мо ў тысячны раз са сваімі педагогамі і бацькамі яны прадэманстравалі: для творчасці не маецца перашкод. Трэба толькі спадзявацца і верыць, галоўнае — жыць і радавацца прыгожаму свету.
НЕЗДАРМА СІМВАЛ фестывалю — дзевяць дзіцячых далоняў, размешчаных вакол зямнога шара. Роднай зямлі была прысвечана і песня “Прывітанне! Дабрараніцы, свет!”, з якой распачыналася канцэртная праграма. Сярод юных спевакоў вылучаўся Арцём Шуст, які дарыў сваё песеннае прывітанне роднай планеце, прыкаваны да крэсла.
Вядучыя Аляксандра Мышкавец і Антон Абрамчук нагадалі: сёння дзень асаблівы — менавіта 3 снежня 1992 года Генасамблея ААН зацвердзіла Міжнародны дзень інвалідаў, што адзначаецца ва ўсіх кутках Зямлі. І Беларусь, дзе робіцца нямала, каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі не адчувалі сябе адарванай часткаю грамадства, вядома, не выключэнне.
Для адкрыцця імпрэзы на сцэну ўзняўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк. Ён знайшоў кранаючыя словы-пажаданні найперш у адрас маленькіх:
— Я схіляю галаву, дарагія дзеці, перад вашай мужнасцю, дзякую за тую сілу волі, што маеце. Няхай заўжды вас атуляюць дабрыня ды каханне і збываюцца самыя запаветныя мары. Настаўнікам і бацькам зычу моцнага здароўя, вялікага цярпення, каб усе іх справы прыводзілі да добрых вынікаў. Фестываль, што, на шчасце, становіцца традыцыйным, прызваны яшчэ раз нагадаць кожнаму пра людзей, якім патрэбна наша агульная дапамога.
Каб жыццё юных выха-ванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі стала яшчэ больш утульным, кіраўніцтва раёна перадало ў дар сертыфікат на бытавую тэхніку.
Прыйшоўся даспадобы віноўнікам свята і “салодкі” танцавальны падарунак ад калектыву “Цукарынка” — “Шакаладныя цукеркі”. Разам з гарэзлівымі дзяўчынкамі ў нумары ўдзельнічаў і навучэнец цэнтра Арсеній Лугаўцоў.
Як заўсёды, пранікнёнаю была прамова сакратара Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення, дабрачыннага цэркваў Жабінкаўскай акругі Сергія Петрусевіча. Дарэчы, многія заўважылі: да мікрафона ён падышоў, трымаючы ў руках папяровае сэрца, якое дарылі гасцям свята на ўваходзе. Сардэчнымі атрымаліся і словы:
— Яны (людзі з абме-жаванымі магчымасцямі) дадзены нам, каб мы ніколі не страчвалі свайго чалавечага аблічча, не гублялі яго ў свеце… Пры сустрэчы, якая абавязкова адбудзецца ў кожнага, Бог спытаецца: “Што ты зрабіў для чалавека, якога я дасылаў табе: ці не адпіхнуў яго, ці дапамог у цяжкую хвіліну?”
У падарунак ад храма і вернікаў айцец Сергій перадаў набор дзіцячага посуду.
Цудоўным працягам духоўнай ноты, узнятай святаром, прагучалі першыя акорды танца “Анёл Зямлі” ў выкананні дзяўчынак, сярод якіх былі дзеці-інваліды Арына Барма і Паліна Мядз-ведзь. На душу гледачам клаліся і тыя чароўныя гукі, і словы: “У кожнага ёсць Анёл-Захавальнік, што зберагае і нясе нас на сваіх беласнежных крылах праз усе выпрабаванні.

Аднак існуюць Анёлы, якія побач і міжволі вучаць нас дабрыні, спагадзе, міласэрнасці. Гэта — асаблівыя дзеці, не такія, як мы, знешне, але з чыстай душой і адкрытым сэрцам — Анёлы Зямлі…”
Цалкам заслугоўваюць павагі неабыякавыя людзі, што, прымаючы блізка чужы боль, робяць усё, каб станавіцца карыснымі тым, хто апынуўся па волі лёсу ў складаных жыццёвых абставінах. Іх з задавальненнем пералічыла дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі нашага раёна Кацярына Лугаўская.
Гэта найперш старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі і начальнік аддзела па адукацыі Галіна Бурко. Доўгія трывалыя повязі ў выхаванцаў і педагогаў установы таксама з фермерскімі гаспадаркамі “Бярозка” і “Улас”, якія ўзначальваюць адпаведна Сяргей Кузнец ды Уладзімір Краўчук. Добрымі шэфамі-памочнікамі сталі раённы Следчы камітэт (на чале з Юрыем Юркевічам) і Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы пад кіраўніцтвам Віталя Ануфрыюка. Не засталіся ў баку ад свята ды іншых добрых спраў і прафесійныя саюзы ў асобах старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніны Калыбскай і кіраўніка райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталлі Карпук. Сваю лепту ў дабрачынную справу ўнёс таксама калектыў Цэнтра банкаўскіх паслуг № 109 “Беларусбанка”, што месціцца ў нашым раёне (дырэктар — Валянцін Кушнярэвіч). Заўсёдныя памочнікі — актывісты маладзёжнай арганізацыі “БРСМ”, якую ўзначальвае Вікторыя Маркоўская.
Прыемна, што кола сяброў расце год ад году. Сёлета да
яго далучыліся індыві-дуальныя прадпрымальнікі з гарадскога рынку і рэспу-бліканскае ўні-тарнае прадпрыемства “Белнафтахім — Брэстаблнафтапрадукт”, якім кіруе Васіль Казадой. У зале быў і замежны госць Жан-П’ер Апельдорн — прадстаўнік бельгійскай арганізацыі, вядомай сваімі дабрачыннымі справамі на Беларусі.
Кожнаму асобна і ўсім разам прысвячаліся песенныя нумары ў выкананні юных артыстаў з Ленінскай, першай і трэцяй гарадскіх школ, а таксама вершы і танцы — ад зусім яшчэ маленечкіх выхаванцаў жабінкаўскіх дзіцячых ясляў-садоў № 1 і № 2.
Упрыгажэннем фестывалю сталі выступленні навучэнцаў Жабінкаўскай школы-інтэрната Веранікі Анташок ды Івана Рудзіча. Вераніка выканала на роднай мове песню “Маленства край”, а танцавальныя пары ліцэістаў у гэты час закружыліся ў вальсе. Ваня, са свайго боку, бадзёра праспяваў пра маленькі караблік.
Магчыма, некага прымусіла глыбока задумацца сцэнка з удзелам дзяцей з асаблівасцямі развіцця Максіма Жыха і Юрыя Цуркана, дзе было паказана, што і яны прагнуць сяброўства, патрабуюць павагі і, канечне, клопату.
Яны сапраўды не забытыя. Нездарма фінальная песня, выкананая ўсімі ўдзельнікамі свята, называлася “Мы разам”.
На здымках: запамінальныя моманты ІV інклюзіўнага фестывалю “Адной планеты дзеці” ў Жабінцы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top