Удалыя выступленні баксёраў

Удалыя выступленні баксёраў

Алеся ДАБРАВЕСТ.

24 лістапада ў Мінску адбыліся рэспубліканскія спаборніцтвы юнацкай лігі па боксе сярод юнакоў 2005-2006 гадоў нараджэння. У іх прынялі ўдзел баксёры са сталіцы і Брэсцкай вобласці. Гонар Жабінкаўскай СДЮШАР абаранялі чатыры спартсмены. Двое з іх — Арцём Рагажынскі (56 кг) і Андрэй Шумінскі (41,5 кг) — у сваіх вагавых катэгорыях сталі пераможцамі. Віншуем нашых спартсменаў з такім удалым выступленнем!

***

З 23 па 25 лістапада ў Кобрыне праходзіў адкрыты Міжнародны турнір па боксе памяці А.В. Суворава. Ад СДЮШАР Жабінкаўскага раёна ў ім удзельнічалі 15 спартсменаў. Пераможцамі спаборніцтваў у сваіх вагавых катэгорыях сталі: Максім Ткачук (57 кг),
Юрый Галаваты (54 кг), Уладзіслаў Іваноў (40 кг),
Віктар Халтурын (36 кг) і Павел Струк (32 кг). Другое месца заваявалі Антон Гапончык (70 кг), Кірыл Макарэвіч (48 кг) і Канстанцін Кабаеў (38,5 кг), трэцяе — Іван Ефлакоў (48 кг), Арцём Калодзіца (42 кг), Іван Янчук (40 кг) і Кірыл Савянок (36 кг). Рыхтавалі баксёраў да турніру трэнеры Юрый Аўчыннікаў, Яўген Градаўляк, Васіль Максіменка і Мікалай Грыгарук.

Popularity: 1%

Top