Непрывабная назва, прыцягальны пейзаж

Непрывабная назва, прыцягальны пейзаж

Я стаю на мосціку і гляджу на яе. Якая яна прыгожая, гэтая рака! Мухавец… Хоць назва, на мой погляд, і не вельмі прывабная, але пейзаж чароўна-прыцягальны.
Якая высокая ў Мухаўцы вада! Нібы сама стаю па калена ў рацэ. Толькі трошкі не хапае, каб нагнуцца і дакрануцца рукою да яе. Гэта так заварожвае!
Вадзіца блакітна-валошкавага колеру. Але гэта на самой справе не так. Гэтак здаецца таму, што неба адлюстроўваецца ў крыштальна-чыстым празрыстым люстэрку ракі. А яшчэ ў гэтае люстэрка глядзіцца чырвона-жоўты лес. Дрэвы на палянцы, дрэвы ў рацэ — яшчэ больш яскравых фарбаў! Немагчыма так проста адарваць погляд ад такой карціны.
Там, далей, на гарызонце, плыве драўляная лодачка, а ў ёй сядзіць нейкі дзядок, што табаку важыць з вудаю ў руках…
Пара ісці… Бывай, да пабачэння,
Прыгожая блакітная рака!
Вярнуся да цябе зімою паглядзець
На лёд узорны твой з драўлянага мастка…
Вольга ДРУШЧЫЦ.

Popularity: 1%