Вызначаны лепшыя на Брэстчыне

Вызначаны лепшыя на Брэстчыне

Святлана БЯЛЯК.

Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў, вытворчасці масланасення рапсу і шматгадовых траў у 2018 годзе.
Так, у ліку лепшых кор-манарыхтоўшчыкаў сёлета Столінскі, Маларыцкі і Брэсцкі раёны. Ім, акрамя дыпломаў, будуць уручаны грашовыя прэміі ад 420 да 700 базавых велічынь.
Лунінецкі, Пінскі і Ганцавіцкі раёны забяспечылі найлепшыя паказчыкі ў вырошчванні масланасення рапсу, а на Піншчыне, Драгічыншчыне і Маларытчыне найбольш сабралі насення шматгадовых траў.
Варта адзначыць, што сярод пераможцаў абласнога спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў ёсць і руплівец з Жабінкаўшчыны. Дзмітрый Ляшко з ААТ “Хмелева” на “Ягуары-850” назапасіў 41704 тоны (у фізічнай вазе) кармоў, што дазволіла яму заняць ганаровае трэцяе месца на Брэстчыне.

Popularity: 1%