Колератэрапія для самых маленькіх

Колератэрапія для самых маленькіх

Крысціна СЕМЯНЮК. Фота аўтара.
У гэтыя пахмурныя дні хол гарадскога ясляў-сада № 2 сустракае навед-вальнікаў разна-стайнасцю фарбаў. Тут размешчана выстава вырабаў выхаванцаў і іх бацькоў “Вясёлкавы сад” (на здымках), якая стала вынікам тэматычнага свята “Каляровы тыдзень”.
Кожны яго дзень па-чынаўся ў садку з новага колеру. Так, у панядзелак малышы прыйшлі раніцай у жоўтых і аранжавых спаднічках і штоніках, маечках і кофтачках, банціках і шкарпэтачках. А сустрэў іх добры казачны герой — Сонейка.
Разам хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі зарадку, даведаліся шмат цікавых фактаў пра жоўты і аранжавы колеры, майстравалі, малявалі, глядзелі мультфільмы, спявалі песні і танцавалі.
У аўторак колеравая палітра змянілася ўсімі адценнямі чырвонага, у чацвер — зазіхацела сінім і зялёным. А ў пятніцу ўсе колеры вясёлкі сустрэліся на балі Каралевы Фарбаў.
У апошні дзень малышы і іх бацькі прынеслі на выставу ўнікальныя вырабы з тканіны, дрэва, бісеру, разнастайных прыродных матэрыялаў. Работы размеркавалі па колерах — і вось у холе ясляў-сада ўжо пераліваецца вясёлка творчасці і натхнення!

Popularity: 1%