Галоўная тэма — здаровы лад жыцця

 Галоўная тэма — здаровы лад жыцця

Святлана БЯЛЯК.

У Жабінкаўскім райвыканкаме пад старшынствам намесніка кіраўніка раёна Алы Ануфрыюк адбылося сумеснае  пасяджэн­не раённых міжведамасных каардынацыйных Саветаў па пытаннях фарміравання здаровага ладу жыцця  і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі.

 Першым выступіў галоўны спецыяліст райвыканкама Вале­рый Ігнатчык. Ён паведаміў, як на Жабінкаўшчыне арганізавана фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа сярод насельніцтва.

— Штогод складаецца каляндарны план фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, — уводзіў у курс справы Валерый Аркадз’евіч. — Асноўная база для гэтага — спартыўны комплекс “Ба-дзёрасць”, загружанасць якога з кож­ным годам расце (2016 г. — 68,5 %, 2017 г. — 90,1 %, першае паўгоддзе 2018 г. — 88 %). Тут ладзяцца шматлікія раённыя спаборніцтвы, у секцыях па плаванні, валейболе, лёгкай атлетыцы і боксе адточваюць сваё майстэрства навучэнцы спар­тшколы алімпійскага рэзерву.

Таксама на базе “Бадзёрасці” функцыянуе пракат спартыўнага інвентару (асабліва запатраба­ваны зімою лыжы). Дарэчы, тут існуе сістэма зніжак для некаторай катэгорыі наведвальнікаў.

Каб фарміраваць у юнага па­калення станоўчыя адносіны да здаровага ладу жыцця, ня­мала мерапрыемстваў рых­туе Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма. Так, у клубах горада і раёна ла-дзяцца інфармацыйныя гадзіны, круглыя сталы, інтэлектуальныя гульні, прафілактычныя гутаркі, а таксама ўрокі здароўя, выста­вы плакатаў, брашур, малюнкаў, гутаркі з медработнікамі і ўчастковымі інспектарамі і г. д.

На добрым узроўні арганізавана фізкультурна-аздараўленчая работа на цукровым і камбікормавым за­водах, дзе прадугледжаны штатныя адзінкі інструктара па фізічнай куль­туры і спорце, праводзяцца штогадо­выя спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў, турыстычныя злёты.

Як адзначыў Валерый Ігнатчык, бавіць вольны час з карысцю для здароўя могуць і самыя маленькія жыхары Жабінкі — на дзіцячых гуль­нёвых пляцоўках.

Затым слова ўзяў урач-эпідэміёлаг райЦГЭ Уладзімір Лапус. Ён расказаў, што на Жабінкаўшчыне сёлета зарэгістраваны чатыры выпадкі ВІЧ-інфекцыі — адзін звязаны з ін’екцыйным увядзеннем наркотыкаў, яшчэ ў трох інфіцыраванне адбылося падчас сексуальных кантактаў за межамі нашай краіны (працоўныя мігранты).

Хваробу лепей папярэдзіць, чым лячыць, лічыць Уладзімір Ханонавіч, таму праграмамі па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі на рабочых месцах сёлета ахоплена 14 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў (а гэта 618 чалавек пры плане 600) падчас 27 сустрэч і семінараў. Таксама даве­дацца аб эпідэміялагічнай сітуацыі па ВІЧ-інфекцыі на Жабінкаўшчыне можна на сайце райвыканкама.

Інфармацыя аб прафілактыцы ВІЧ/СНІД размяшчалася ў квітках па апла­це жыллёва-камунальных паслуг.

 У той жа час, на думку Уладзіміра Лапуса, варта актыўней праводзіць скрынінг насельніцтва, асабліва тых, хто вярнуўся з заробкаў з суседніх краін ці атрымлівае від на жыхарства, а сельвыканкамам і РАУС прадастаўляць у раённую бальніцу і райЦГЭ спіс працоўных мігрантаў для ўліку і абследвання на ВІЧ-інфекцыі і інш. Выступоўца таксама прапанаваў устанавіць у мікрараёне цукровага завода білборд па разглядаемай тэме.

Намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Аляксандр Еўтуховіч, у сваю чаргу, расказаў, якая работа вядзецца па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі ў іх працоўным калектыве.

— Да нас прыязджалі спецыялісты райЦГЭ, праводзілі сустрэчы з работнікамі, уводзілі цукравараў у курс справы аб гэтай хваробе, — гаварыў Аляксандр Васільевіч. — Чыталіся лекцыі па здаровым ладзе жыцця, па прафілактыцы ВІЧ у быце, вывешваліся санбюлетэні, плакаты і г.д. У такім русле работа вядзецца і далей, толькі асобна вы­лучылася прафілактыка ВІЧ-інфекцыі на працоўным месцы. З гэтай мэтай на прадпрыемстве была зацвер­джана Палітыка ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” па супрацьдзеянні распаўсюджання ВІЧ-інфекцыі. Якія задачы ставіць перад сабой названая палітыка? Яна павысіць узровень інфармаванасці работнікаў па гэ­тай тэме, дасць ім навыкі і мадэль паводзінаў, што зніжаюць рызыку заражэння ВІЧ, прадухіліць уплыў інфекцыі на вытворчую дзейнасць, створыць бяспечнае працоўнае ася­роддзе, якое выключае стыгматыза­цыю і дыскрымінацыю, забяспечыць выкананне заканадаўства Беларусі па пытаннях ВІЧ-інфекцыі.

Члены каардынацыйнага савета па пытаннях фарміравання здаровага ладу жыцця высока ацанілі палітыку, распрацаваную на цукровым заво-дзе і прапанавалі скарыстаць гэты вопыт на іншых прадпрыемствах: чым больш інфармацыі і ведаў пра хваробу — тым лягчэй з ёй змагацца.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Top This site is protected by WP-CopyRightPro