“… і я далей жыву”

“… і я далей жыву”


Год 2011-ы завяршаўся цяжкім выпрабаваннем: знянацку “падкраліся” хваробы. І мне, чалавеку пажыламу, рабілася ўсё горш і горш, ледзь магла рухацца, таму паклікала ўрача Генадзя Мікалаевіча Якубоўскага. Пакуль “хуткая дапамога” была ў дарозе, ён на веласіпедзе прыехаў да мяне, каб падтрымаць, дапамагчы суцешыць боль. Калі трапіла ў райбальніцу, там аператыўна зрабілі рэнтген, словам, усё, каб выратаваць, і я далей жыву, дзякуючы людзям у белых халатах.
Таму ад усёй душы хачу выказаць падзяку ім за прафесіяналізм і чалавечнасць. Звыш дваццаці гадоў у медыцыне Марыя Васільеўна Яшчук, Ала Канстанцінаўна Якубоўская, Раіса Мікалаеўна Літвінчык. Не менш добрых слоў заслугоўвае вадзіцель “хуткай дапамогі” Васіль Мікалаевіч Федарук, што працуе старанна, акуратна. Нельга не назваць і санітарак, якія падтрымліваюць чысціню і парадак у Азяцкай амбулаторыі. Гэта Галіна Юр’еўна Платонава і Тамара Мікалаеўна Карогвіч. Дзякуй вам за нялёгкую, але такую патрэбную працу, дабротаў, здароўя, радасці і ў святочныя, і ў будзённыя дні. Жывіце да ста гадоў, дапамагаючы людзям.
Да маіх слоў далучаюцца аднавяскоўкі Таццяна Іванаўна Сабалеўская і Настасся Васільеўна Славуціч, якія таксама не аднойчы зведалі цеплыню высакародных сэрцаў медработнікаў.
Ганна ЧАРНАК, в.Азяты.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top