Колькасць вымарачных сядзіб большае

Колькасць вымарачных сядзіб большае

Ніхто не стане спрачацца, што вёскі нашы старэюць, бо маладыя людзі, скончыўшы школу, пакідаюць сяло. У апусцелых вёсках найчасцей застаюцца дажываць свой век дзядулі і бабулі. Пасля смерці іх хаты ператвараюцца ў лецішчы для бліжэйшых гарадскіх родзічаў, а то і становяцца зусім пустуючымі.
Гаспадаркі і дамы без людзей, вядома, трухлявеюць, марнеюць і тым самым псуюць від паселішча ў цэлым. У гэтым выпадку сельвыканкамы звяртаюцца ў суд для таго, каб прызнаць спадчынныя дамы вымарачнымі (безгаспадарчымі), каб іх перадалі ва ўласнасць сельскага Савета.
Толькі за апошнія два месяцы ў раённым судзе было разгледжана пяць падобных спраў, напісаных нібыта пад капірку.
У аграгарадку Вялікія Якаўчыцы сядзіба № 41 па вуліцы Цэнтральнай была зарэгістравана на Расціслава К., дзе ён пражываў з жонкаю Ганнай. Яшчэ ў снежні 2005 года Расціслава не стала, а ў 2011-м на пагост сышла і ягоная ўдава.
Дачка Расціслава і Ганны Валянціна Б., сям’я якой месцілася ў санаторыі “Буг”, памерла праз год пасля маці. Блізкімі родзічамі-спадчыннікамі маглі стаць Валянцініны дзеці. Ім, вядома, паведамілі пра намер Жабінкаўскага сельвыканкама звярнуцца ў суд аб прызнанні забудовы па вуліцы Цэнтральнай, 41 у Вялікіх Якаўчыцах вымарачнай спадчынай і перадачы яе ва ўласнасць распарадчага органа.
Адказу не паступіла, як і не з’явіліся ўнукі Расціслава ды Ганны ў суд. Таму заява сельвыканкама была задаволена. Падобнае рашэнне было прынята і па спадчыне Віктара С. з блізкай вёскі Вежкі.
У трох заявах з Крыўлянскага сельсавета спадчыннікі памерлых грамадзян з Шадзёў, Стаўпоў і Барздзілоў, хоць іх пошукі і вяліся, не аб’явіліся. Вось адзін прыклад.
Яшчэ ў 2009 годзе памерла Ганна Х. — жыхарка дома № 22 па вуліцы Цэнтральнай, што ў вёсцы Барздзілы. Як паведаміла Жабінкаўскае бюро Кобрынскага філіяла РУП “Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”, нерухомая маёмасць і дадзены зямельны ўчастак не былі зарэгістраваны. Натарыяльная кантора нашага раёна апавясціла, што спадчынная справа пасля смерці Ганны Х.
не заводзілася. З цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва паступіла паведамленне: пачынаючы з мая 1997 года і да самай смерці, жанчына знаходзілася на надомным абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі.
Больш за тое, на працягу апошніх трох гадоў на дадзенае домаўладанне паліва не набывалася, не выкарыстоўвалася і не ўносілася плата за электраэнергію. Бліжэйшых родзічаў выявіць не ўдалося.
Таму судом раёна пабудовы гэтага домаўладання і яшчэ двух былі прызнаны вымарачнай спадчынай і перададзены ва ўласнасць Крыўлянскага сельсавета.
Дзмітрый КУРОЎСКІ,
суддзя суда Жабінкаўскага раёна.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top