Першы крок у навуку

Першы крок у навуку

Разгадаць загадку снегу або тайну зорнага неба, даведацца пра помнікі… жывёле… Пра тое і многае іншае можна было пачуць на канферэнцыі “З навукай у будучыню”, што ладзілася напрыканцы 2011 года ў гарадскім ліцэі. На суд журы было прапанавана 15 цікавых работ, працавалі гуманітарная і прыродазнаўчая секцыі.
Дзесяцікласніца Кацярына Сакалоўская зрабіла даклад “Жабінка: у пошуках страчанага” пра гісторыю райцэнтра з успамінаў яго жыхароў і са старых фотаздымкаў.
Юлія Яканюк і Мікіта Дзям’яненка звярнуліся да адукацыйных сайтаў у інтэрнэце, рэкамендуючы іх вучням для самападрыхтоўкі ў англійскай мове. А Наталля Саванюк з 10 “А” апытала ліцэістаў, каб даведацца, ці ведаюць яны змест надпісаў на футболках, якія носіць моладзь.
Адзіннаццацікласніца Настасся Новік распавяла пра “Помнікі жывёле”. Вельмі пазнавальнымі і актуальнымі былі даследаванні “Хімічныя тайны паху” Таццяны Чыжэвіч і “Статыстычныя метады ў біялагічных даследаваннях. Матэматычная статыстыка” Ганны Аўчыннікавай і Вікторыі Рыбак.
Канферэнцыя для многіх стала першым крокам у навуку. Нашае вучнёўскае таварыства “Ліцэіст” —- сапраўднае акенца ў дзіўны свет загадак і адкрыццяў, даследаванняў і творчасці. Мы ўсіх запрашаем да нас у ліцэй, дзе таленавітыя педагогі гатовыя дапамагчы вучням паверыць у свае сілы.
Вольга ДЫМША і Юлія АНДРАСЮК, навучэнцы 10 “А” класа ліцэя г.Жабінка.
На здымку: удзельнікі канферэнцыі, ліцэісты Мікіта Дзям’яненка, Юля Яканюк і Настасся Новік.
Фота Ірыны Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top