У райвыканкаме

У райвыканкаме

Якім быў для раёна 2011 год? Як пражылі яго калектывы прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сацыяльнай сферы? Здабыткі і праблемы, перспектывы далейшага развіцця — вось, бадай, галоўныя тэмы, якія абмяркоўваліся на пасяджэнні райвыканкама, што прайшло ў мінулую пятніцу.
Кіраўнік раёна М.В.Токар, пачынаючы гаворку, адзначыў, што вынікі работы ў мінулым годзе не радуюць. Забяспечана выкананне толькі 5 прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця з 14, з 10 заданняў — 7. Ёсць тут і аб’ектыўныя, і суб’ектыўныя прычыны. Напрыклад, вельмі адмоўна паўплывала на фінансавы стан нашага градаўтваральнага прадпрыемства — цукровага завода, што з-за ажыятажнага попыту на цукар на ўнутраным рынку, давялося адмовіцца ад экспарту і прадаваць яго ў краіне. Як патлумачыў генеральны дырэктар таварыства В.Р.Міронаў, толькі што закончана перапрацоўка цукровых буракоў. Як ніколі, рэкордная колькасць — 1 мільён 42 тыс. тон, атрымана звыш 140 тыс. тон цукру. Цяпер актыўна вядзецца продаж яго ў Расію, ёсць напрацоўкі на пастаўкі ў Сярэднюю Азію, вывучаюцца іншыя рынкі збыту. Цукравары стараюцца выканаць свае абавязацельствы перад банкамі за ўзятыя валютныя крэдыты, а гэтая “ноша” цягне прадпрыемства назад. Тым не менш, як бы цяжка ні было, без удзелу завода не застанецца фінансаванне пакупкі насення для буракасеючых гаспадарак.
Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў дзеючых цэнах павялічылася ў 2011 годзе і на камбікормавым заводзе. Жабінкаўскія камбікармы запатрабаваныя на рынку. Аднак на прадпрыемстве не хапае сыравіны, у асноўным яна давальніцкая, “выцягнуць” леташнія аб’ёмы ў першым паўгоддзі, 2012-га будзе праблематычна. Будаўніцтва свінагадоўчага комплексу, які ўзводзіць таварыства, таксама вымагае значных фінансавых укладанняў.
У 2011 годзе ўведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 17457 кв.м, што складае 57,7% да задання (21000 кв.м). Сёлета запланавана пабудаваць за кошт усех крыніц фінансавання значна менш — 5 тыс. кв. м. Як падкрэсліў старшыня райвыканкама, будаўнікам прыйдзецца адшукваць цяпер аб’ёмы работ.
Не забяспечана ў 2011 годзе выкананне паказчыка прагнозу валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ўсімі сельгасарганізацыямі за выключэннем СВК “Арэпічы”, “Рагазнянскі” і ААТ “Ракітніца”, хоць у вытворчасці і “прыраслі” на 4,9%. М.В.Токар звярнуў увагу на такія недахопы, як нізкая тлустасць малака, невысокія сярэднесутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы, дрэнная захаванасць пагалоўя.
Па выніках работы за 11 месяцаў КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” названа стратным прадпрыемствам, але за 2011 год ёсць спасылкі, што выйдзе на прыбытак. Асноўнае пытанне, што трэба вырашыць у бліжэйшы час: як скараціць бюджэтнае датаванне жыллёвай гаспадаркі. Сёлета намечана шмат работ на добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый. І прадпрыемства ЖКГ можа выканаць іх самастойна, без прыцягнення старонніх арганізацый. А гэта — аб’ёмы работ, умацаванне фінансавых складальнікаў калектыву.
Як падкрэслівалася ў ходзе абмеркавання пытання, у кожным калектыве патрэбна прааналізаваць вынікі мінулага года, адшукваць рэзервы бясстратнай далейшай работы, прыкладаць усе намаганні, каб вытворчасць была рэнтабельнай.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top