Хвалююць выплаты, сувязь і рух цягнікоў

Хвалююць выплаты, сувязь і рух цягнікоў

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

На мінулым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка, працуючы ў сваёй Белавежскай акрузе, наведалася і на Жабінкаўшчыну. Яна рэгулярна праводзіць “прамыя тэлефонныя лініі”, каб быць у курсе праблем, якія хвалююць выбаршчыкаў. У мінулую пятніцу Жанна Уладзіміраўна правяла ў райвыканкаме асабісты прыём грамадзян.
Каб сустрэцца з дэпутатам асабіста і знайсці адказ на праблемныя пытанні, на гэты раз завіталі чатыры чалавекі. Першым у кабінет зайшоў Леанід Стэц.
У яго год таму здарылася бяда — не вярнуўся жывым з працы сын Андрэй, які рупіўся на чыгунцы. І бацька дагэтуль не ведае, што стала прычынай трагедыі, бо яшчэ вядзецца следства. Таму сям’я загінулага не можа атрымаць некаторыя выплаты на пахаванне. Жанна Уладзіміраўна параіла звярнуцца наведвальніку з просьбай аказаць адрасную дапамогу. Другім парог кабінета пераступіў прадпрымальнік Аляксандр Леванюк. Сям’я мае намер перасяліцца ў Рачкі, аднак пачынанне стрымлівае кепская сувязь у вёсцы. Яму без інтэрнэта і добрай сувязі з абраным родам дзейнасці ў вёсцы аніяк. “Калі будзе ў Рачках оптавалакно?» Тлумачэнні на гэты конт даў прадстаўнік раённага вузла электрасувязі Дзмітрый Дзямчук.
Апошнімі сваё пытанне-просьбу адрасавалі дэпутату жыхаркі Мацеевічаў Галіна Вайтовіч і Святлана Сукач. Яны прасілі пасадзейнічаць у змяненні руху вячэрніх цягнікоў “Брэст-Белаазёрск” і “Брэст-Баранавічы”, якія адпраўляюцца з абласнога цэнтра з розніцай у 1,5 гадзіны. Жанна Уладзіміраўна ўзяла і гэтае пытанне на асабісты кантроль.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*