Радасць калядных дзён

Радасць калядных дзён

Раство. Як шмат у гэтым слове! Час нараджэння Боганемаўляці Хрыста. Водар ладану і яліны. Калядкі. А колькі радасці ў сэрцы, калі ў царкве запяваюць: “Рождество твое, Христе Боже наш…” І як хочацца падзяліцца ёю з бліжнімі. І з тымі, хто не змог прыйсці ў храм, каб знайсці гэтую радасць, і з тымі, хто адзінокі, — з усімі.
Наша моладзевае брацтва святога Кірылы Тураўскага таксама старалася адарыць радасцю людзей. У ноч з 6 на 7 студзеня пасля Божай літургіі мы павіншавалі ўсіх прыхаджан Свята-Пакроўскага храма ў Жабінцы з цудоўным святам — Нараджэннем Хрыстовым. З 7 па 11 студзеня сардэчна віншавалі жыхароў Абрамавічаў і Навасадаў, і кожны дом сустракаў нас гасцінна.
9 студзеня разам з айцом Сергіем члены моладзевага брацтва наведалі старых, якія жывуць у Глыбокаўскай бальніцы сястрынскага догляду, дзе адслужылі малебен, а 14 студзеня зрабілі паездку ў дзіцячы прытулак пасёлка Ленінскі, дзе напоўнілі радасцю вочы і сэрцы хлопчыкаў і дзяўчынак, ад якой доўга не змаўкаў іх вясёлы смех.
Не забылі мы і пра дзяцей-інвалідаў: 15 студзеня, зноў разам з айцом Сергіем, брацтва наведала некалькі сем’яў з хворымі дзецьмі. Няхай некаторыя з іх не маглі напоўніцу паказаць і выказаць радасць ад свята, затое ў душах іх яна свяцілася.
Ганна МЯСНІКОВА, член моладзевага брацтва.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top