Не забывайце аб прафілактыцы

Не забывайце аб прафілактыцы

Зіма — гэта не толькі пара, калі сустракаюць самыя вясёлыя навагоднія святы, але і самы “саплівы” перыяд у жыцці практычна ўсіх людзей. Непрыкметна дый падхопіш дзе-небудзь ВРЗ ці ВРВІ. У гэты час арганізм чалавека аслаблены з-за адсутнасці сонца, авітамінозу, вільготнасці. Вострыя рэспіраторныя захворванні бываюць віруснага і невіруснага характару.
Першыя праяўленні ВРВІ усім вядомыя, таму што чалавека, які ні разу на ВРВІ не хварэў, проста не існуе. Спачатку недамаганне, а павышэнне тэмпературы цела, насмарк і кашаль доўга сябе чакаць не прымусяць.
Сімптомы ВРВІ залежаць, перш за ўсё ад таго, дзе, на якім участку дыхальных шляхоў вірус выклікаў найбольш моцны запаленчы працэс. Для абазначэння гэтага месца існуе мноства медыцынскіх тэрмінаў. Рыніт — паражэнне слізістай абалонкі носа, фарынгіт — паражэнне слізістай абалонкі глоткі, назафарынгіт (нос і глотка адначасова), танзіліт (міндаліны), ларынгіт (гартань), трахеіт (трахея), бранхіт. Але кожны чалавек схільны да гэтых балячак у рознай ступені. Аднаму дастаткова, каб на яго толькі чыхнулі і хвароба тут як тут, а іншаму можна праехацца ў перапоўненым кашляючымі пасажырамі аўтобусе, але ён не захварэе. Такім чынам, вельмі важная прафілактыка вострых рэспіраторных захворванняў. Меры папярэджання патрэбны яшчэ і таму, што перанесеныя, здавалася лёгка, хваробы, могуць сфарміраваць хранічныя паталагічныя працэсы ў арганізме. Так што мужна пераносіць хваробу на нагах — не лепшы выбар.
Прафілактыка вострых рэспіраторных захворванняў такога тыпу пачынаецца не з наступленнем халадоў, як думаюць многія, а яшчэ летам, калі патрэбна больш ужываць вітамінаў, плаваць, знаходзіцца на свежым паветры і загартоўвацца. А зімой неабходна падтрымліваць свой арганізм пажыўнымі элементамі, не даводзячы яго да вітаміннага голаду. Адной з важнейшых прафілактычных мераў з’яўляецца таксама праветрыванне памяшканняў і вільготная ўборка.
Неабходна “выхоўваць” і развіваць уласны імунітэт, што карысна ў любым узросце і ніколі не позна. Безумоўна, перад інфекцыйнымі ўспышкамі можна ўмацаваць арганізм і лекавымі прэпаратамі. Якімі — павінен вырашыць урач.
Ірына АСТРОЎСКАЯ, урач валеолаг.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top