Добраўпарадкаванне

Добраўпарадкаванне

За чысціню роднага краю

Алеся ДАБРАВЕСТ.

Актыўны ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на зямлі, што прадоўжыцца да 5 лістапада, прымаюць і школьнікі нашага раёна.
Так, 16 кастрычніка вучні дзясятага класа Ракітніцкай адзінаццацігодкі разам з класным кіраўніком Сяргеем Пятровічам Алехнікам прыбіралі тэрыторыю ляснога масіву ў раёне гідравузла № 9 “Навасады” і прыбярэжнай паласы ракі Мухавец ад Навасадаў да Булькова. У выніку — восем мяхоў смецця — у асноўным, поліэтыленавых і шкляных бутэлек.
19 кастрычніка васьмікласнікі першай гарадской школы разам з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Алегам Мікалаевічам Андрасюком наводзілі парадак на тэрыторыі ляснога масіву і прыбярэжнай паласы ракі Мухавец ад моста да былой вёскі Здзітава, ад моста ў процілеглы бок і на ўсім вядомым “востраве адпачынку”, дзе любяць бавіць час жабінкаўцы. Вынік іх працы — 12 мяхоў смецця.
Паважаныя жыхары нашага горада і раёна! Каб вам, вашым родным і сябрам прыемна было адпачываць на ўлонні прыроды, прыбірайце за сабой смецце! Вам будуць удзячныя і людзі, і прырода.

 

Цяпер у лесе чыста

Крысціна СЕМЯНЮК.

20 кастрычніка з ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі па ўсёй рэспубліцы прайшла добраахвотная акцыя “Чысты лес — 2018”. Напярэдадні, 19 кастрычніка, неабыякавыя жабінкаўцы прыбралі некалькі пляцовак лесу вакол нашага горада, у тым ліку тыя, што прылягаюць да ракі Мухавец.
Арганізатарамі акцыі ў нашым раёне сталі РК ГА “БРСМ” і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Апроч актывістаў ва ўборцы лесу ўдзельнічалі і навучэнцы першай гарадской школы.
На гэты раз акцыя “Чысты лес” была прымеркавана да Года малой радзімы. Кожны беларус можа зрабіць свой родны горад ці вёску чысцейшымі і прыгажэйшымі, прыклаўшы невялікія намаганні. Давайце падтрымліваць чысціню разам!

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*