Пешаходы і веласіпедысты: як не стаць ахвярай восені

Згодна з сусветнай статыстыкай, пешаходы і веласіпедысты найбольш уразлівыя групы ўдзельнікаў дарожнага руху. Сярод асноўных прычын ДТЗ з іх удзелам — нецвярозы стан, пераход у неўстаноўленым месцы і адсутнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.
На жаль, з наступленнем восені і скарачэннем светлавога дня колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў павялічваецца. У прыцемках, без святлоадбівальных элементаў, яны застаюцца непрыкметнымі, бо цемра значна паніжае здольнасць вадзіцеля ацэньваць сітуацыю і прымаць адэкватныя рашэнні. Кіроўцы спадзяюцца на гарадское асвятленне і святло фар аўтамабіляў, пешаходы смела пераходзяць дарогу, нават не задумваюцца, што вадзіцель убачыць іх у лепшым выпадку толькі за 15-20 метраў. Пры гэтым тармазны шлях аўтамабіля, які рухаецца на хуткасці 60 км/г па сухім асфальце, складае 20 метраў, а на мокрым пакрыцці гэты паказчык павялічваецца да 35 метраў. Калі ж улічваць такі фактар, як час рэакцыі вадзіцеля, то нават пры хуткасці 40 км/г прыпыначны шлях будзе перавышаць адлегласць да пешахода.
Паляпшэнне бачнасці пешаходаў і веласіпедыстаў — адзін з важнейшых спосабаў папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам. Пры выкарыстанні святлоадбівальных элементаў рызыка гібелі пешаходаў зніжаецца на 70 працэнтаў.
З мэтай бяспекі і захавання жыцця і здароўя пешаходы і веласіпедысты заранёў павінны паклапаціцца пра паляпшэнне сваёй бачнасці на дарозе ў цёмны час сутак. Так, адпаведна Правілам дарожнага руху пешаход (п. 17.1) у цёмны час сутак павінен абазначыць сябе святлоадбівальным элементам (флікерам). А на веласіпедзе павінны быць устаноўлены: спераду — ліхтар, які вылучае белае святло, а ззаду — ліхтар з чырвоным святлом (п. 149). Таксама рэкамендуецца выкарыстоўваць камізэльку павышанай бачнасці. Адзенне са святлоадбівальнымі элементамі павышае бачнасць пешаходаў і веласіпедыстаў у 3-4 разы. Тыя, хто яго выкарыстоўвае, бачны вадзіцелю ў цёмны час сутак пры ўключаным бліжнім святле фар на адлегласці да 200 метраў (замест 20), пры ўключаным далёкім святле фар — больш за 350 метраў (замест 100).
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.