Жывая музыка аркестра

Жывая музыка аркестра

                                                                                   О музыка — язык любви,
                                                                                   Язык всемирного общенья!..

Наталля ВАЛОШКА.
Фота Святланы КІСЛАЙ.
Канцэрт “Іграем і спяваем з аркестрам”, падрыхтаваны народным аркестрам народных інструментаў настаўнікаў Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў і прымеркаваны да Міжнароднага дня музыкі, сабраў паўнюткую залу гарадскога Дома культуры.
Кіраўнік аркестра Святлана Зотава ўзмахнула чароўнай дырыжорскай палачкай — і прысутныя апынуліся ў цудоўным свеце музыкі. Як вядома, музычная мова — міжнародная, яе разумеюць усе музыкі свету, яе не трэба перакладаць. Музыку разумееш сэрцам, душою, яна па жыцці заўсёды з табою. Яе ўздзеянне ні з чым не параўнальнае, асабліва, калі выступленне кранальнае.
Палачка “ўсемагутнага маэстра” Святланы Зотавай падчас канцэрта тварыла цуды. Музычныя нумары супакойвалі і бударажылі, весялілі і прымушалі сумаваць, трывожыцца і суперажываць. Пацешылі слых фартэпіяна і цымбалы, гітара і скрыпка, балалайка і домра.
У той вечар у выкананні аркестра народных інструментаў прагучалі “Элегія” Валерыя Сапарава, “Каламбур” Сяргея Фінагенава, “Развітанне” Эндру Уэбера, “Бега” Ісаака Дунаеўскага з кінафільма “Кубанскія казакі”. Саліравалі настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў Алена Чаргінец і Вольга Супрун, Аксана Лугаўцова і Таццяна Арлова, Сяргей Носаў і Ілля Зотаў.
Суправаджаў калектыў аркестра і вакальныя ды танцавальныя нумары. А іх было нямала. “Балада аб салдаце”, пранікнёна выкананая народным ансамблем “Каларыт”, нагадала пра землякоў, якія ўнеслі велізарны ўклад у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, чым заслужылі вечную памяць і прызнанне нашчадкаў.
Самыя глыбокія струны душы закранулі песні “Жди меня” і “Нежность” ў выкананні Іллі Учаева і Ганны Макавецкай. А ад “Лебядзінай вернасці”, якую душэўна і пранікнёна выконвала Вікторыя Міцковіч, мурашкі прабягалі па скуры. Узмацняў уражанне ад песні відэакліп з цудоўнымі гордымі птушкамі ў галоўных ролях. З замежнага рэпертуару глыбокае ўздзеянне на гледачоў аказала кампазіцыя “Скайфал” у выкананні Ганны Макавецкай. Танцавальны сюрпрыз для прысутных падрыхтавала Ірына Паўлава, а Вячаслаў Фядотаў пакарыў чытаннем уласных вершаў. І несумненна ўпрыгожыла і аздобіла канцэрт выступленне ансамбля народнай песні “Раздолле” пад кіраўніцтвам Аляксандра Чарнушыча.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top