Папрацавалі на славу — з карысцю для сябе і гаспадаркі

Папрацавалі на славу — з карысцю для сябе і гаспадаркі

Анатоль РОСТАЎ. Фота аўтара.

Ужо не ўпершыню прадстаўнікі абкама прафсаюзаў наведваюць Жабінкаўшчыну, каб падчас суботнікаў, папрацаваўшы сапраўды з агеньчыкам, на славу, прынесці карысць гаспадаркам нашага раёна. Чарговая падобная акцыя ладзілася 5 кастрычніка ў Азятах.
САПРАЎДЫ, МЕСЦАМ, КУДЫ нярэдка наведваецца “працоўны дэсант”, што складаецца з прафсаюзных лідараў вобласці, стала ААТ “Азяты АГРА”.
Трэба зазначыць, паміж кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства ды абласнымі прафсаюзамі здаўна ўсталяваліся сяброўскія адносіны. У Азятах нездарма лічаць, што ўсялякая дапамога ды супрацоўніцтва карысныя для абодвух бакоў, таму і прымаюць яе з удзячнасцю, па-гаспадарску хлебасольна. (Нездарма, каб падмацаваць гасцей, што ўвішна працавалі на іх зямлі, была арганізавана гарачая гарбата са смачнымі блінцамі).
Чым жа займаліся ўдзельнікі суботніка? На гэты раз дванаццаць сяброў прафесійных саюзаў аграпрамысловага комплексу, лесу, гандлю Брэстчыны на чале са старшынёй абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандрам Мурашкіным шчыравалі паблізу фермы, дзе ачышчалі навакольную тэрыторыю ад дрэў ды хмызняку. Як шчыра выказваліся ўдзельнікі акцыі, скіраванай у Год малой радзімы на навядзенне парадку на роднай зямлі:
— Усё ж нельга забывацца: пачаткі краіны — з вясковых крыніц. Дзеля парадку на гэтай зямлі гараджанам карысна калі-нікалі спускацца з паверхаў. Трэба ж разумець: як кожны хоць нешта карыснае зробіць для свайго краю, стане родная старонка яшчэ прыгажэйшаю і больш утульнаю. У рэшце рэшт, усё што робіцца — для нас з вамі. Няхай ад кожнага — невялічкі ўнёсак, вось і будзе генеральная ўборка!
У гожы асенні дзень тузін прафсаюзных лідараў сапраўды ад душы пашчыраваў на жабінкаўскай зямлі, з карысцю не толькі для гаспадаркі, але і для ўласнага здароўя ды бадзёрага настрою.
На здымах: удзельнікі акцыі шчыруюць на суботніку ў аграгарадку Азяты.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top