Маленькіх спраў не бывае!

Маленькіх спраў не бывае!

У рамках агульнарэспубліканскага моладзевага праекта «#За дело!» Жабінкаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ” сумесна з Ленінскім сельвыканкамам правялі некалькі мерапрыемстваў. Так, 14 верасня актывісты добраўпарадкавалі тэрыторыю капліцы ў вёсцы Чыжэўшчына, усталяванай у памяць пра воінаў, загінулых у Крупчыцкай бітве 17 верасня 1794 года.
20 верасня валанцёры БРСМ з Ленінскай сярэдняй школы пафарбавалі плот Надзеі Мігель, маці Валерыя Мігеля, які загінуў 16 верасня 1982 года ў Афганістане.
Мы запрашаем кожнага прыняць удзел у акцыі «#За дело!». Давайце зробім нашу малую радзіму чысцейшай і прыгажэйшай!
Валерыя МАРКОЎСКАЯ, в. а. першага сакратара Жабінкаўскага РК ГА “БРСМ”.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*